Geely SC7 Haijing () — седан кітайскай кампаніі Geely. На ўнутраным рынку Кітая прадаваўся пад суббрэндам Englon, на рынках Украіны і краін Паўднёвай Амерыкі (Чылі) — як Geely SL.

Упершыню быў паказаны на Шанхайскім аўтасалоне ў красавіку 2009 года. За час выпуску былі праведзеныя два рэстайлінгі: у 2014 і 2015 годзе.

Агляд Экстэр'ер

Geely SC7 — чатырохдзверны седан C-класа. Прататыпам паслужыла Toyota Corolla Е120, якая выпускалася ў 2000—2006 гадах. Дызайн задніх ліхтароў называюць падобным на оптыку дарэстайлінгавага Mercedes-Benz S-класа W221. Рашотка радыятара, молдынг на вечцы багажніка і вонкавыя ручкі дзвярэй маюць храміраванае аздабленне.

Габарытная даўжыня аўтамабіля складае 4682 мм, шырыня — 1739 мм, вышыня — 1485 мм, колавая база — 2602 мм.

У 2014 годзе быў праведзены рэстайлінг, у выніку чаго пярэдняя частка атрымала падабенства да мадэляў Б'юік. Галоўнае адрозненне — новая рашотка з вертыкальнымі прутамі і новыя фары. Замест супрацьтуманных ліхтароў у бамперы з'явіліся святлодыёдныя хадавыя агні. Змяніліся карпусы вонкавых люстэркаў. Ззаду практычна ўсё засталося па-ранейшаму: і оптыка, і дызайн увогуле. Па вуглах задняга бампера з'явіліся дэкаратыўныя элементы імітуючыя накладкі на патрубкі выхлапной сістэмы. Хадавая частка і асноўныя агрэгаты не змяніліся.

У 2015 годзе адбылося другое абнаўленне: новы бампер, новая пярэдняя оптыка і рашотка радыятара, якая захавала вертыкальны дызайн, але стала больш выпуклай.

Інтэр'ер Салон — пяцімесны. Дызайн пярэдняй панэлі мае падабенства да панэлі Toyota Corolla дзявятага пакалення. Руль рэгулюецца па вуглу нахілу, рэгуліроўка вышыні сядзення кіроўцы адсутнічае. Спінка задняга сядзення адкідваецца, трансфармуючы багажнік для перавозкі доўгіх рэчаў. Аб'ём багажніка — 560 літраў.

На рэстайлінгавых SC7 2014 года ў інтэр'еры з'явілася новая панэль прыбораў і цэнтральная кансоль са срэбранай акантоўкай паветраводаў, блока кліматызацыі і мультымедыйнай сістэмы.

Рухавікі Для беларускага рынку прапаноўваўся толькі адзін бензінавы рухавік аб'ёмам 1,8 літра і магутнасцю 127 к.с. пры 6200 аб/хв; максімальны круцільны момант — 162 Н·м пры 4250 аб/хв. Па канструкцыі ён блізкі да таётаўскага рухавіка 1ZZ-FE: мае падобную поршневую, ГБЦ, рэгуліроўку зазораў клапанаў, але са спрошчанай сістэмай падачы паліва і ўпырску. Мае два размеркавальныя валы, ланцужны прывад ГРМ і сістэму змены фаз газаразмеркавання.

+ Мадэль рухавіка Тып Аб'ём Магутнасць Макс. круцільны момант Макс. хуткасць Выдатак паліва, л/100 км 1,5 CVVT JL4G15D L4, 16V, DOHC, CVVT 1,5 л (1498 см³) 106 к.с. (78 кВт)пры 6000-6200 аб/хв 135 Н·мпры 4800 аб/хв 165 км/г 7,5 1,5 DVVT JLγ-4G15 L4, 16V, DOHC, DVVT 1,5 л (1498 см³) 109 к.с. (80 кВт)пры 6000 аб/хв 140 Н·мпры 4200-4600 аб/хв 165 км/г 6,8 1,8 CVVT JL4G18 L4, 16V, DOHC, CVVT 1,8 л (1792 см³) 102 кВтпры 6200 аб/хв 172 Н·мпры 4200 аб/хв 185 км/г 7,5 1,8 DVVT JLγ-4G18 L4, 16V, DOHC, DVVT 1,8 л (1808 см³) 133 к.с. (98 кВт)пры 5800-6000 аб/хв 175 Н·мпры 4000-4400 аб/хв 170 км/г 8,5

Шасі Прывад — пярэдні. Пярэдняя падвеска — тыпу McPherson, ззаду — паўзалежная тарсіённая бэлька. Пярэдняя каляіна — 1492 мм, задняя — 1472 мм. Дарожны прасвет — 160 мм. Тармазы — спераду і ззаду дыскавыя вентыляваныя, абсталёўваюцца ABS. Рулявое кіраванне — рэйкавае, абсталяванае гідраўзмацняльнікам.

Каробка перадач — механічная, пяціступеньчатая. Пасля набыцця аўстралійскага вытворцы трансмісій , Джылі атрымала магчымасць усталявання аўтаматычных каробак перадач DSI на свае мадэлі. У верасні 2012 года на аўташоу ў Цзінані быў паказаны SC7 з аўтаматам. Шасціступеньчатая аўтаматычная каробка перадач прапаноўвалася для машын з рухавіком 1,8 л магутнасцю 133 к.с.

Абсталяванне На беларускім рынку Geely SC7 прапаноўвалася ў дзвюх камплектацыях. У базавую версію GS уваходзілі кандыцыянер, гідраўзмацняльнік руля, пярэднія і заднія электрашклапад'ёмнікі, вонкавыя люстэркі з электрарэгуліроўкай і абаграваннем, рэгуляванне руля па вуглу нахілу, цэнтральны замок з кіраваннем з ключа, аўдыёсістэма CD/MP3/USB, франтальныя падушкі бяспекі для кіроўцы і пярэдняга пасажыра, ABS+EBD , імабілайзер і сігналізацыя. Камплектацыя GS+ адрознівалася толькі наяўнасцю клімат-кантроля замест кандыцыянера.

Продажы ў Кітаі + Продажы Geely SC7 Haijing у Кітаі, адз.

Зборка ў Беларусі На заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік» у Барысаве ажыццяўлялася SKD-зборка аўтамабіляў Geely SC7. Машынакамплекты пастаўляліся праз літоўскі порт у Клайпедзе: кузаў на шасі з крэсламі, рулём, панэллю, без колаў і хадавой часткі. Рухавік паступаў на завод са знятым навясным абсталяваннем.

+ Продажы Geely SC7 у Беларусі, адз. 2013 2014 2015 350 1238 466 Першыя аўтамабілі ў тэставым рэжыме былі сабраныя ў першай палове 2012 года. Таварныя аўтамабілі выйшлі на рынак у 2013 годзе. Адначасова пачаліся пастаўкі ў дзяржаўныя ўстановы: МНС і ДАІ. Пазней аўтамабілі сталі атрымліваць Дэпартамент аховы, Міністэрства абароны, Дзяржпагранкамітэт, Транспартная інспекцыя і інш. Закупалі аўтамабілі таксама службы таксі. У 2014 годзе ў Беларусь сталі паступаць машынакамплекты для зборкі рэстайлінгавай версіі SC7.

На беларускім рынку Geely SC7 прапаноўвалася толькі з 1,8-літровым бензінавым рухавіком і механічнай каробкай перадач.

«Першы беларускі электрамабіль» У жніўні 2017 года быў паказаны прататып электрамабіля беларускай распрацоўкі. Машына была спраектавана Аб'яднаным інстытутам машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук на базе Geely SC7.

Усталяванне новай сілавой устаноўкі зроблена пры мінімальных зменах канструкцыі базавага аўтамабіля. З машыны быў дэмантаваны бензінавы рухавік з усімі агрэгатамі, уключаючы каробку перадач, выхлапную сістэму і бензабак. Пад капотам быў усталяваны сінхронны матор-рэдуктар, інвертар і кантролер. Магутнасць электрарухавіка складае 60 кВт (80 к.с.), круцільны момант электрапрывада — да 2600 Н·м. Для ахаладжэння пакінуты стандартны радыятар. Захавалася ўся бартавая электроніка — яе сілкаванне ажыццяўляецца ад акумулятара. Для сілкавання вакуумнага ўзмацняльніка тармазоў усталявана спецыяльная вакуумная помпа і рэсівер. Батарэя — літый-іонная, размешчана ў багажніку. Пастаўшчык — "Энер зэт" (Санкт-Пецярбург, Расія). Над батарэяй усталявана зарадная прылада. Раздым для зарадкі выведзены ў люк бензабака.

Тэхнічныя характарыстыкі: ёмістасць батарэі — 32 А·г; ёмістасць суперкандэнсатара — 650 Вт·г; прабег на поўным зарадзе — 150 км; зарадка каля 3-4 гадзін ад 380 вольт альбо каля 6 гадзін ад 220 вольт; максімальная хуткасць — 110 км/г.

Машына выкарыстоўвалася НАН у якасці хадавой лабараторыі для адпрацоўкі тэхналогій. У далейшым электракар быў мадэрнізаваны. Батарэю перанеслі з багажніка пад днішча, яе ёмістасць павялічылася ўдвая. На электроннае кіраванне былі пераведзеныя тармазная сістэма, рулявое кіраванне, панэль прыбораў і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта SC7 Катэгорыя:Аўтамабілі Беларусі