Грэгары Колбер (; нар. , Таронта, Канада) — канадскі кінематаграфіст і фатограф, вядомы галоўным чынам як стваральнік выстаўкі мастацкіх фотаздымкаў і фільмаў «Попел і снег» (), якая дэманструецца ў «Вандроўным музеі» ().

Творчасць Першая выстаўка Грэгары Колбера «Хвалі часу» () адкрылася ў 1992 г. у музеі Элізэ ў Швейцарыі, дзе атрымала шырокія і пахвальныя водгукі крытыкі. На працягу наступных дзесяці гадоў Колбер не выстаўляў сваіх прац, не арганізоўваў публічнага паказу сваіх фільмаў, прысвяціўшы сябе вандраванням у Індыю, Бірму, Шры-Ланку і Егіпет, на Дамініку, у Эфіопію і Кенію, на востраў Тонга, у Намібію і ў Антарктыку, дзе праводзілася кіна- і фотаздымка адносін і ўзаемадзеяння людзей і жывёл. З 1992 г. Грэгары Колбер арганізаваў больш за 60 такіх экспедыцый, дзе працаваў з больш як 130 відамі жывёл. У яго фільмах і на яго фотаздымках — сланы, кіты, ламанціны, свяшчэнны ібіс, індыйскія жураўлі, каралеўскія арлы, крэчаты, пярэстыя птушкі-насарогі, гепарды, леапарды, афрыканскія дзікія сабакі, каракалы, бабуіны, антылопы-каны, сурыкаты, гібоны, арангутангі і саланаводныя кракадзілы. У ліку персанажаў яго фільмаў — бірманскія манахі, якая кружацца ў экстатычным танцы дэрвішаў, людзі з племя Сан, з іншых плямёнаў першабытнікаў, якія абітаюць ва ўсіх краях свету.

«Попел і снег» У 2002 годзе Колбер прэзентаваў сваю работу «Попел і снег» у Венецыі. У рэцэнзіі, апублікаванай газетай «The Globe and Mail» ад 9 красавіка 2002 года, адзначалася: «Колбер адкрыў нашым поглядам „Попел і снег“ — выстаўку фотаздымкаў і выяваў, беспрэцэдэнтную па сваім ахопе і маштабе. Выстаўка займае 12 600 квадратных метраў і лічыцца адной з найвялікшых экспазіцый работ аднаго аўтара ў гісторыі Еўропы».

Спасылкі

Катэгорыя:Кінарэжысёры Канады Катэгорыя:Фатографы Канады