Але́г Іва́навіч Вялі́чка (нар. 6 сакавіка 1959, в. Масявічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III i IV скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 6 сакавіка 1959 года ў вёсцы Масявічы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1982 годзе, атрымаў спецыяльнасць лекара-хірурга, лекара-арганізатара аховы здароўя вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Працаваў інтэрнам, траўматолагам, хірургам Брэсцкага гарадскога бальніцы хуткай дапамогі, галоўным урачом брэсцкай паліклінікі № 1, галоўным урачом бальніцы хуткай дапамогі. У 2004 скончыў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.
17 кастрычніка 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. З 16 лістапада 2004 выконваў функцыі старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.
28 верасня 2008 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 склікання па Брэсцкай Заходняй выбарчай акрузе № 1. Займаў у ёй пасаду старшыні тае самае камісіі.
Падчас дэпутацкага тэрміна таксама быў дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, уваходзіў у склад камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.
У 2012 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 22 кастрычніка 2012 года прызначаны галоўным урачом Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы.
У 2016 годзе прызначаны намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (6 снежня 2011); Медаль «90 гадоў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь»; Медаль «90 гадоў на варце граніц»; Медаль «Дрэва жыцця» Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў; Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Ганаровая грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь; Ганаровая грамата Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь; Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь; Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Сям’я Жанаты, мае дачку.
Крыніцы
Спасылкі Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь
Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта