«Lover» — сёмы студыйны альбом амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 23 жніўня 2019 пад лэйблам Republic. Спявачка апісала пласцінку як «любоўны ліст да самога кахання» і намагалася прадставіць у ім любоў ва ўсіх яе праявах і формах. Музычныя кліпы і мастацкі кірунак альбома адзначылі змяненне візуальнага аблічча Свіфт, якая перайшла да цёплай эстэтыкі і пастэльных тонаў.
Стандартная версія пласцінкі ўключае ў сябе 18 трэкаў, сярод якіх дзве калабарацыі. За першы тыдзень продажаў у ЗША было куплена больш за 860,000 копій альбома — гэта самы вялікі паказчык продажаў за апошнія тры гады, з часоў папярэдняга альбома артысткі «Reputation». «Lover» дэбютаваў на першым радку чарта Billboard 200 і ўзначаліў чарты Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Ірландыі і Новай Зеландыі. У падтрымку альбома былі выпушчаны 4 сінглы: «ME!», «You Need To Calm Down», «Lover» і «The Man».
Пласцінка атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі.
Стварэнне і рэліз Першыя размовы пра сёмы альбом Тэйлар Свіфт пачаліся 24 лютага 2019 года, калі спявачка ў сваім акаўнце Instagram апублікавала фатаграфію сямі пальмаў на пастэльна-блакітным фоне. Пазней артыстка пацвердзіла, што менавіта ў той дзень яна скончыла працу над пласцінкай.
13 красавіка Свіфт апублікавала таймер на сваім афіцыйным сайце, адлічваючы час да невядомага новага рэлізу. 26 красавіка спявачка прадставіла песню «ME!», запісаную пры ўдзеле саліста гурта «Panic! At The Disco» Брэндана Уры. Трэк апынуўся лід-сінглам з будучай пласцінкі спявачкі.
13 чэрвеня Тэйлар абвясціла ў прамым эфіры Instagram, што яе сёмы альбом будзе называцца «Lover». Яна расказала, што гэты дыск быў запісаны за тры месяцы: праца над ім завяршылася ў лютым 2019 года. Рэліз другога сінгла «You Need To Calm Down» адбыўся назаўтра,14 чэрвеня, а прэм’ера відэакліпа да яго — праз тры дні.
23 ліпеня ў iTunes стаў даступны трэк «The Archer», які стаў промасінглам у падтрымку новай пласцінкі. Свіфт паведаміла, што прадставіла гэтую песню, каб паказаць шматграннасць яе будучага альбома. Сапраўды, трэк адлічаўся мінімалістычным гучаннем і трагічным настроем.
16 жніўня выйшла лірык-відэа на трэці сінгл з альбома — аднайменны «Lover»Taylor Swift — Lover (Lyric Video). Кліп на яго выйшаў 22 жніўня, за дзень да рэлізу альбома. Свіфт падзялілася, што менавіта пасля напісання гэтай песні яна канчаткова зразумела канцэпцую пласцінкі і выбрала для яе назву.
Тэйлар Свіфт патлумачыла сэнс назвы альбома наступным чынам:
Прэм’ера «Lover» адбылася 23 жніўня 2019 года на новым для спявачкі лэйбле Republic Records. Яна падпісала з ім кантракт ў лістападзе 2018 года. Спявачка падпісала з кампаніяй дамову, якая не толькі замацавала за ёй правы на ўсе будучыя запісы, але і абавязала Universal Music Group дзяліцца даходамі ад продажу акцый Spotify з усімі сваімі артыстаміhttps://edition.cnn.com/2019/07/01/business/taylor-swift-rights-trnd/index.html. Гэта стала працягам барацьбы Тэйлар супраць абясцэньвання працы музыкаўhttps://www.rollingstone.com/pro/news/taylor-swift-universal-republic-deal-spotify-758102/. Стандартная версія альбома налічвала 18 трэкаў. Свіфт апісала альбом як рамантычны і распавяла пра сваё імкненне апісаць на ім любоў ва ўсіх яе праявах. Фота для вокладкі зрабіла Валерыя Роча. Акрамя асноўнай версіі, для пакупкі былі даступныя чатыры розныя дэлюкс-версіі «Lover», якія адрозніваліся бонусным кантэнтам і прома-матэрыяламі.
У гэтым альбоме Тэйлар упершыню выказала свае палітычныя погляды. Так, яна падтрымала ЛГБТ-супольнасць у песні «You Need To Calm Down». Рэлтз гэтага трэка спявачка суправадзіла петыцыяй аб роўных правах, звернутай да Белага дома. У кампазіцыі «The Man» яна разважала над сексізмам, а ў «Miss Americana & the Heartbreak Prince» распявала пра сваё расчараванне вынікамі выбараў у ЗША 2016 года.
Крытычныя водгукі «Lover» атрымаў станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх: AllMusic, The Daily Telegraph, The Guardian, NME, Rolling Stone, Slant Magazine, Variety, Vendetta Sports Media.
Rolling Stone назваў альбом «усёпаглынальным шэдэўрам». У Vendetta Sports Media пласцінку апісалі як «прамое трапленне, таму што яна поўная музыкі, прывабнай і жаданай». У The New York Times рэліз назвалі «моцным» і «зробленым з добрым густам». Billboard рэзюмаваў альбом як «мудрагелісты, кранальны, хвалюючы», дадаўшы, што гэта «выбітная праца, якая заслугоўвае як стараннага аналізу ў навушніках, так і стадыённага праслухоўвання». Los Angeles Times высока ацаніла эмацыйную сталасць і мудрасць альбома, назваўшы яго «вельмі уражлівым». Аўтарытэтнае Інтэрнэт-выданне Pitchfork напісала, што Lover — «яркі, вясёлы альбом з вялікай эмацыйнай сумленнасцю».
Альбом таксама быў уключаны ў многія выніковыя гадавыя спісы найлепшых дыскаў.
ПублікацыяСпісМесцаThe A.V. Club10 Найлепшых альбомаў 20192Billboard50 Найлепшых альбомаў 20193EsquireНайлепшыя альбомы 2019 The FaderНайлепшыя альбомы 2019 FloodНайлепшыя альбомы 201915Genius50 Найлепшых альбомаў 20198musicOMH50 Найлепшых альбомаў 201922The New York TimesНайлепшыя альбомы 201914NME50 Найлепшых альбомаў 201941Paper20 Найлепшых альбомаў 201920Paste15 Найлепшых поп-альбомаў 201912PopSugar47 Альбомаў, якія зрабілі 2019 амаль трывалым30Q50 Найлепшых альбомаў 201935The San Diego Union-Tribune9 Альбомаў, якія дапамаглі мне перажыць 20198Star Tribune10 Найлепшых альбомаў і канцэртаў 20197USA Today10 Найлепшых альбомаў 20193VarietyНайлепшыя альбомы 20191
Узнагароды і намінацыі «Lover» атрымаў узнагароды MTV Video Music Awards, People’s Choice Awards, American Music Awards, ARIA Music Awards, Japan Gold Disc Awards, RTHK International Pop Poll Awards, а таксама апынуўся ў ліку намінатнаў на Грэмі. З гэтым альбомам Тэйлар перамагла ў намінацыі «Поп-альбом года» на iHeart Radio Music Awards і стала самым паспяховым выканаўцам у гісторыі прэміі, атрымаўшы сваю 13 ўзнагароду. На Billboard Music Awards Свіфт атрымала 6 намінацый: «Выканаўца года», «Найлепшы жаночы выканаўца», «Найлепшы выканаўца ў альбомным чарце», «Найлепшы альбом», «Найлепшы выканаўца па продажах песень» і «За асаблівыя выдатныя дасягненні ў чартах».
Сінглы і прома-сінглы У падтрымку альбома былі выпушчаны 4 сінглы, 1 прома-сінгл і 1 рэмікс.
«ME!» і «You Need To Calm Down» дасягнулі другога радка у хіт-парадзе Billboard Hot 100. «Lover» таксама трапіў у верхнюю дзясятку чарта.
13 красавіка 2019 адбыўся рэліз лід-сінгла «ME!»; 14 чэрвеня 2019 адбыўся рэліз другога сінгла «You Need To Calm Down»; 23 ліпеня адбыўся рэліз прома-сінгла «The Archer»; 16 жніўня 2019 адбыўся рэліз трэцяга сінгла «Lover»; 13 лістапада 2019 адбыўся рэліз рэмікс сінгла «Lover»; 27 студзеня 2020 адбыўся рэліз чацвёртага і апошняга сінгла «The Man».
Камерцыйны поспех У ЗША было прададзена прыкладна 450,000 копій альбома на працягу аднаго дня, а да канца тыдня ён разышоўся накладам у 750,000 адзінак. Гэта дазволіла яму ўзначаліць нацыянальны чарт. Па выніках года, пласцінка стала галоўным бэстсэлерам года ў краіне. У Канадзе Lover дэбютаваў на першым месцы альбомнага чарта з накладам 47,000 адзінак за першы тыдзень. У Вялікабрытаніі пласцінка стартавала з вяршыні хіт-парадзе з накладам у 53,000 адзінак. У Аўстраліі альбом таксама адразу трапіў на вяршыню мясцовага чарта. У Кітаі Lover стаў першым міжнародным дыскам з накладам больш за 1,000,000 адзінак за адзін тыдзень. Альбом Свіфт стаў самым прадаваным вялікім студыйным запісам 2019 года, патрапіўшы ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Прома-кампанія Свіфт дала некалькі выступаў падчас прома-кампаніі альбома. Яна выканала ME! падчас цырымоніі Billboard Music Awards 2019, а затым у фінале 16 сезона амерыканскай і 8 сезона французскай версій шоў The Voice. Пазней з гэтай песняй Тэйлар з’явілася ў фінале 14 сезона конкурсу Germany’s Next Top Model і на The Graham Norton Show. Спявачка стала хэдлайнерам фестывалю Amazon Prime Day Concert 2019 у Нью-Ёрку, дзе выканала ME! і You Need to Calm Down, а таксама некалькі песень з папярэдніх альбомаў. Яна таксама адкрыла цырымонію MTV Video Music Awards 2019 з міксам з песень You Need To Calm Down і Lover. Трэкі London Boy, Lover, The Archer і You Need to Calm Down Тэйлар выканала на радыёстанцыі BBC Radio 1 у праграме Live Lounge ў верасні 2019. У наступным месяцы яна з’явілася на SNL з трэкамі Lover і False God. 11 кастрычніка яна выканала Lover, The Man, Death by a Thousand Cuts на канцэрце NPR Music у Вашынгтоне. 19 кастрычніка Свіфт выканала сінглы з альбома на дабрачынным мерапрыемстве We Can Survive ў Лос-Анджэлесе. У лістападзе яна выступіла на японскім і кітайскім тэлебачанні. 24 лістапада Свіфт выканала папуры са сваіх галоўных хітоў на цырымоніі American Music Awards 2019. У снежні спявачка з’явілася на калядных фестывалях у Лондане і Нью-Ёрку. 18 красавіка 2020 года Свіфт выканала песню Soon You’ll Get Better на онлайн-канцэрце One World: Together at Home, які збіраў сродкі для барацьбы з COVID-19.
9 верасня 2019 года Свіфт згуляла спецыяльны аднаразовы асабісты канцэрт City of Lover у Парыжы, дзе выканала ME!, The Archer, Death by a Thousand Cuts, Cornelia Street, The Man, Daylight, You Need to Calm Down і Lover, а разам з імі трэкі з папярэдніх альбомаў. Пазней канцэрт быў паказаны на тэлебачанні.
Тэйлар збіралася адправіцца ў фестывальны летні тур Lover Fest, аднак праз пандэмію COVID-19 планы былі адмененыя.
Па-за рамкамі альбома 6 снежня 2019 года спявачка выпусціла калядны сінгл Christmas Tree Farm, які ў той жа дзень узначаліў амерыканскі iTunes. 31 студзеня 2020 года пра Свіфт выйшаў дакументальны фільм «Міс Амерыкана» на Netflix, для якога яна запісала песню Only The Young. Яшчэ адзін саундтрэк, Beautiful Ghosts, яна стварыла для фільма «Кошкі», дзе выканала другарадную ролю.
Спіс кампазіцый
Пазіцыі ў чартах
Тыднёвыя чарты Чарт (2019)Вышэйшая пазіцыяArgentine Albums1Australian Albums Chart1Austrian Albums Chart2Belgian Albums Chart (Фландрыя)1Belgian Albums Chart (Валонія)4Canadian Albums Chart1Czech Albums2Danish Albums Chart3Dutch Albums Chart1Estonian Albums1Finnish Albums Chart4French Albums Chart5German Albums Chart2Greek Albums Chart1Hungarian Albums8Irish Albums Chart1Italian Albums Chart2Japanese Hot Albums 3Japanese Albums3Latvian Albums1Lithuanian Albums1Mexican Albums 1New Zealand Albums Chart1Norwegian Albums Chart1Polish Albums5Portuguese Albums Chart1Scottish Albums1South Korean International Albums36Slovak Albums3Spanish Albums Chart1Swedish Albums Chart1Swiss Albums Chart1Taiwan Albums1UK Albums Chart1US Billboard 2001
Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2019)ПазіцыяAustralian Albums Chart6Austrian Albums Chart64Belgian Albums Chart (Фландрыя)28Belgian Albums Chart (Валонія)158Canadian Albums Chart14Danish Albums Chart99Dutch Albums Chart52French Albums Chart179German Albums Chart60Irish Albums Chart23Japanese Hot Albums 98Japanese Albums84Latvian Albums61Mexican Albums 10New Zealand Albums Chart14Spanish Albums Chart50Swiss Albums Chart73Taiwan Albums1UK Albums Chart24US Billboard 2004
Катэгорыя:Альбомы Тэйлар Свіфт