Кама́рыцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Камарычы.
Геаграфія Плошча раёна — 990 км².
Гісторыя 5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Камарыцкі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1966 годзе адноўлены.
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 19,3 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 97 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 7 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча: Камарыцкае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Аркінскае сельскае паселішча Быхаўскае сельскае паселішча Ігрыцкае сельскае паселішча Ліціжскае сельскае паселішча Лапандзінскае сельскае паселішча Мар’інскае сельскае паселішча Усожскае сельскае паселішча
Спасылкі
Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці