Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Гомелі, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1958 годзе ў гонар 40-годдзя БССР. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар Шата Мікатадзэ і архітэктар Іван Спірын.

Апісанне

З’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам плошчы. Бронзавая скульптура У. І. Леніна (6 м) устаноўлена на прамавугольным гранітным пастаменце (3 м), да яго прымыкаюць трыбуны. Фігура правадыра ў энергічным руху. У правай руцэ кепка, левая трымае лацкан расшпіленага паліто. Партрэтнае падабенства дасягнута дэталёвай прапрацоўкай форм, умеранымі святлоценевымі кантрастамі. Каларыстычнае вырашэнне заснавана на спалучэнні цёмнай бронзы скульптуры, чырвонага граніту пастамента і трыбун.

Фігура з’яўляецца ідэнтычнай тым, што ўстаноўлены ў і .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1958 год у Гомелі Катэгорыя:Плошча Леніна (Гомель) Катэгорыя:Помнікі Леніну Катэгорыя:Помнікі Гомеля