Вольга Ісаеўна Ціхава (, Свярдлоўск — 2013, Гомель) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала ў Новакузнецку, з 1967 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Гомельграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 г. Пражывала ў Гомелі.
Творчасць
Асноўныя працы: лабараторны корпус Інстытута металапалімерных сістэм (1972, з Л. Тамковым), прыбудова навучальнага корпуса чыгуначна-будаўнічага тэхнікума, Дом палітасветы з навучальным корпусам і актавай залай (1973, у аўтарскім калектыве), кінатэатр «Юбілейны» (1978), будынак чакання ў аэрапорце (1986) у Гомелі.
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Рыгорам Ціхавым.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля