Мікалай Сямёнавіч Шуміхін (, в. Тарбеева, Казельскі раён, Калужская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар, начальнік аддзела ў Белдзіпрабіясінтэзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплекс заводаў Мінлегхарчпрама БССР у Паўднёвым прамвузле Брэста (1975), пашырэнне Лідскага аўтарамзавода (1978), Марганецкі гідролізна-дражджавы завод (1981), заводскія карпусы ў Барысаве, Гомелі, Мінску, Мазыры (1971—1981).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Ліды Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Мазыра Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калужскай вобласці