Нона Герасімаўна Якушка (нар. , Менск) — беларуская архітэктар.
Біяграфія Дачка архітэктара Герасіма Якушкі. Скончыла Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1958), Беларускі політэхнічны інстытут (1968). З 1958 года — тэхнік-архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР (з 1973). Жыве ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве):
жылыя дамы на вул. Брылеўскай (1974), жылыя дамы на вул. Матусевіча (1975), жылыя дамы на вул. Чкалава (1977), медыцынская навуковая бібліятэка на вул. Фабрыцыуса (1976), паліклініка на 1200 наведванняў ў Мінск (1979), інтэрнат на вул. С. Кавалеўскай (1979), НДІ глебазнаўства на вул. Казінца (1980), вытворча-лабараторны корпус інстытута «Дзіпразем» (1980), школа і дзіцячы садок у мікрараёне Аэрадромная (1984), Галоўны вылічальны цэнтр Дзяржплана БССР на пл. Незалежнасці (1985).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска