Мікалай Іванавіч Янчык (, г.п. Старобін, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Магілёўграмадзянпраекце, Белжылпраекце, з 1986 года — інжынер будтрэста № 17 у Магілёве.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Магілёў.

Творчасць

Асноўныя працы: інжынерна-бытавы корпус ПКТІАМ (1974), перапрацоўка фасадаў паўторна прымяняльных жылых дамоў (1976—1981), помнік ахвярам фашызму на Лупалаўскіх могілках (1976, у аўтарскім калектыве), жылы комплекс па вул. Якубоўскага (1977—1978), жылы дом на Юбілейным бульвары (1978—1979), Мінжылкамунгаса БССР па вуліцы Дзяржынскага (1985) у Магілёве.

Узнагароды Узнагароджаны дыпломамі I ступені на VIII Усесаюзным аглядзе маладых архітэктараў (1981), III ступені на VII Усесаюзным аглядзе маладых архітэктараў (1976).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва