Аляксандр Аляксеевіч Сайко (нар. , в. Зубкі Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (вучоны аграном), Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачаў мулярам ПМК-44 трэста «Магілёўбуд». Працаваў аграномам, аграномамнасенняводам калгаса «17 верасня» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, аграномам Клецкай раённай станцыі аховы раслін, старшым аграномамнасенняводам упраўлення сельскай гаспадаркі Клецкага райвыканкама. Быў інструктарам арганізацыйнага аддзела Клецкага райкама КПБ, галоўным аграномам калгаса «Кастрычнік» Клецкага раёна, старшым юрысконсультам упраўлення сельскай гаспадаркі Клецкага райвыканкама, загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела Клецкага райкама КПБ, інструктарам аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Мінскага абкама КПБ, другім сакратаром Слуцкага гаркама КПБ Мінскай вобласці. Займаў пасады старшыні Слуцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў, старшыні Слуцкага гарвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняСАЙКО АЛЕКСАНДР АЛЕКСЕЕВИЧ .

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РэспублікіБеларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Слуцкага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Слуцкага гарадскога Савета дэпутатаў