Сяргей Юльянавіч Шлапак (нар. , Полацк Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў майстрам, старшым прарабам, галоўным інжынерам, старшынёй аб’яднанага прафкама, сакратаром парткама, намеснікам кіраўніка трэста № 17 «Лаўсанбуд». Займаў пасаду старшыні выканкама Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў горада Магілёва. Быў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, намеснікам генеральнага дырэктара па капітальнаму будаўніцтву адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняШЛОПАК СЕРГЕЙ ЮЛЬЯНОВИЧ .

Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў)