Мікалай Усцімавіч Чурсін (нар. , п. Прыморскі, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык.
Біяграфія Нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў п. Прыморскі Чалябінскай вобласці РСФСР.
Скончыў Магнітагорскі горна-металургічны інстытут, інжынер-будаўнік. Працоўную дзейнасць пачаў прасаўшчыком завода металаканструкцый у Магнітагорску. Пасля службы ва Узброеных Сілах працаваў майстрам, старшым майстрам, начальнікам цэха, начальнікам вытворчага аддзела, галоўным інжынерам завода металаканструкцый у Магнітагорску. З’яўляўся дырэктарам завода трубчастых будаўнічых канструкцый, другім сакратаром гаркама КПСС Першаўральска. Быў намеснікам дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам, дырэктарам завода лёгкіх металаканструкцый у Маладзечне. З 1995 года займаў пасаду старшыні Маладзечанскага гарвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняЧУРСИН НИКОЛАЙ УСТИМОВИЧ . З’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыіПостановление Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь от 18 ноября 2004 г. № 22-П3/I «Об избрании Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по жилищной политике, строительству, торговле и приватизации».
Узнагароды Медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтваПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Постаці Магнітагорска Катэгорыя:Постаці Першаўральска Катэгорыя:Інжынеры Беларусі