Універсітэт Яна Каханоўскага ў Кельцах () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Кельцы.

Агульная характарыстыка Першапачаткова вучэльня створана ў 1969 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа. У наступныя гады яна зведала шматлікія пераўтварэнні, атрымаўшы ў 2008 годзе статус універсітэта, а ў 2011 годзе - класічнага універсітэта. З 1979 года вучэльня носіць імя Яна Каханоўскага.

У 1981 годзе быў створаны факультэт ў Пётркаве Трыбунальскім, які пасля стаў філіялам універсітэта. У 2000 годзе была створана Свентакшыская акадэмія, якая ў 2008 годзе была ператворана ва Універсітэт гуманітарных навук Яна Каханоўскага ў Кельцах. 1 кастрычніка 2011 года вучэльня атрымала сучасную назву і статус. У канцы 2016 года на базе скасаванагабылоў Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы ў Сандаміры быў утвораны факультэт Універсітэта Яна Каханоўскага.

Такім чынам, вучэльня за сваю гісторыю мела наступныя назвы: 1969-1973 - Вышэйшая настаўніцкая школа ў Кельцах 1973-1979 - Вышэйшая педагагічная школа ў Кельцах 1979-2000 - Вышэйшая педагагічная школа імя Яна Каханоўскага ў Кельцах 2000-2008 - Свентакшыская акадэмія імя Яна Каханоўскага ў Кельцах 2008-2011 - Універсітэт гуманітарных навук Яна Каханоўскага ў Кельцах з 2011 - Універсітэт Яна Каханоўскага ў Кельцах

Па стане на 1 кастрычніка 2019 года ва ўніверсітэце працавала каля 900 супрацоўнікаў, у тым ліку 76 прафесароў. У 2018/2019 навучальным годзе ва ўніверсітэце навучалася 11 339 студэнтаў, у тым ліку 8 749 - на стацыянарных студыях першай і другой ступені вышэйшай адукацыі. На канец 2015 года універсітэцкая бібліятэка ў Кельцах мела ў сваіх фондах больш за 481 тыс. выданняў, больш за 69 тыс. асобнікаў перыядычных выданняў і каля 10,5 тыс. інвентарных адзінак спецыяльных сбораў.

Структура Гуманітарны Факультэт Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук Факультэт педагогікі і псіхалогіі Факультэт мастацтваў Факультэт права і сацыяльных навук Collegium Medicum Філіял у Пётркаве Трыбунальскім Філіял у Сандаміры

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Кельцы Катэгорыя:1969 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы