Павел Мацвеевіч Сільчонак (нар. , в. Краснагорка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі вайсковец, дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча па спецыяльнасці «Авіяцыйныя радыёэлектронныя сродкі».
Праходзіў службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь, працаваў спецыялістам Віцебскага абласнога ваеннага камісарыята, кіраўніком аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска, старшынёй Браслаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Выбіраўся дэпутатам Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II і III ступеніСільчонак Павел Мацвеевіч.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Ваенныя Беларусі