Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт у Шчэціне () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Шчэціне.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў утвораны 1 студзеня 2009 года ў Шчэціне ў выніку зліцця Сельскагаспадарчай акадэміі ў Шчэціне і Шчэцінскага політэхнічнага ўніверсітэта. Універсітэт мае 11 факультэтаў з 47 спецыяльнасцямі. Ва ўніверсітэце працуюць 2,3 тыс. супрацоўнікаў, а вучыцца каля 15 тыс. студэнтаў. Асноўнай мэтай дзейнасці універсітэта з'яўляецца навучанне і правядзенне навуковых даследаванняў у галіне тэхнічных, сельскагаспадарчых, эканамічных, біялагічных, хімічных і матэматычных навук.

Факультэты Факультэт архітэктуры Факультэт біятэхналогій і жывёлагадоўлі Факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі Эканамічны факультэт Электратэхнічны факультэт Факультэт інфарматыкі Факультэт машынабудавання і мехатронікі Факультэт навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Факультэт навук аб харчаванні і рыбальстве Факультэт марской тэхнікі і транспарту Факультэт тэхналогій і хімічнай інжынерыі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Шчэцін Катэгорыя:2009 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы