Юрый Аляксандравіч Лобач (нар. , в. Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне».
Працоўную дзейнасць пачаў вытворчым майстрам на доследна-механічным заводзе рэспубліканскага прамысловага аб’яднання «Дарбудматэрыялы». Працаваў начальнікам механазборачнага ўчастка, механазборачнага цэха, намеснікам дырэктара, дырэктарам доследна-механічнага завода дзяржаўнага прадпрыемства «Дартрэстбудіндустрыя», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Дарбудіндустрыя».
З’яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» І і IIступені, юбілейным медалём «110 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі», ганаровымі граматамі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Федэрацыі прафсаюзаў БеларусіЛобач Юрый Аляксандравіч.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання