thumb|200px|Герб Горак Вядомыя ўраджэнцы Горак:
__NOTOC__ thumb|175px|Дзмітрый Азарэвіч thumb|175px|Уладзімір Бычкоў thumb|175px|Яўген Бычкоў thumb|175px|Пётр Касовіч
А Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі (1916—1975) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (1966). Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч (1848—1912) — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, доктар грамадзянскага права (1877), прафесар Наварасійскага (1882) і Варшаўскага (1887) універсітэтаў. Аляксандр Аляксандравіч Арцішэўскі (нар. 1933) — беларускі гістолаг і эмбрыёлаг, доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1988). Галіна Віктараўна Асмалоўская (нар. 1936) — беларускі дамрыстка, педагог, заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Сяргееўна Асмалоўская (нар. 1958) — беларускі палітык. Сяргей Віктаравіч Асновін (нар. 1974) — вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі.
Б Інэса Васілеўна Байцова (нар. 1935) — беларускі архітэктар. Аляксандр Аляксандравіч Бачыла (нар. 1961) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Уладзімір Іванавіч Бычкоў (1861—1883) — расійскі рэвалюцыянер. Яўген Іванавіч Бычкоў (1858-?) — расійскі рэвалюцыянер.
В Мікалай Кірылавіч Вахонін (нар. 1952) — беларускі вучоны ў галіне сістэмнага аналізу, мадэлявання і прыняцця рашэнняў у вялікіх прыродна-тэхнічных сістэмах — меліяраваных сельскагаспадарчых аб’ектах.
Ігар Робертавіч Вільдфлуш (нар. 1940) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі, доктар сельскагаспадарчых навук (1996), прафесар (1998), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2003), акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2000), акадэмік Акадэміі аграрнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (2009).
Г Ірына Іванаўна Гаркуша (1946—2013) — беларуская артыстка тэатра і кіно. Валянціна Уладзіміраўна Гаруновіч (нар. 1952) — беларускі архітэктар. Хаім Доў Гурвіч (1865—1927) — каморнік, эканаміст, адзін з тэарэтыкаў яўрэйскага кааператыўнага руху, рэдактар і публіцыст на ідыш і рускай мовах.
Д Аляксей Яўгенавіч Дайнека (нар. 1968) — беларускі эканаміст. Наталля Аляксандраўна Дуктава (нар. 1978) — беларускі аграном-селекцыянер.
І Уладзімір Фёдаравіч Ісаенка (1928—2010) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1974).
К Іцхак Барысавіч Каганаў (1904—1978) — яўрэйскі паэт і мысліцель, які пісаў на іўрыце. Алена Пятроўна Каляснёва (нар. 1967) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Андрэй Васільевіч Калмыкоў (нар. 1971) — беларуск інжынер-землеўпарадчык, эканаміст. Доктар эканамічных навук (2016), дацэнт (2003). Саламон Маркавіч Кантар (1898—1958) — савецкі мастакhttps://socrealizm.com.ua/gallery/artist/kantor-sm-1898 Пётр Самсонавіч Касовіч (1862—1915) — расійскі аграхімік, глебазнавец і фізіёлаг раслін, сапраўдны стацкі саветнік, прафесар, старшыня Таварыства дапамогі бедным вучням Імператарскага ляснога інстытута. Сяргей Вітальевіч Касьяненка (нар. 1956) — беларускі навуковец, доктар сельскагаспадарчых навук. Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі (нар. 1955) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі і біятэхналогіі раслін. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996), акадэмік НАН Беларусі (2017), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003), доктар біялагічных навук (1994), прафесар (1995), акадэмік Міжнароднай Акадэміі інфарматызацыі, член Еўрапейскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў. Афанасій Яфімавіч Кудравіцкі (нар. 1906) — беларускі архітэктар. Уладзімір Іванавіч Кумачоў (нар. 1941) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1994). Мікалай Сямёнавіч Купчын (1923—1979) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1956). Іван Іосіфавіч Купчынаў (1909—1988) — вучоны ў галіне геадэзіі і педагог, доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1963), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968).
Л Арон Саламонавіч Лібкінд (1902—1975) — савецкі эканаміст, прафесарhttps://accountology.ucoz.ru/index/libkind_aron_solomonovich/0-11220 Васіль Мікітавіч Лубяка (1891—1950) — беларускі вучоны, эканаміст, доктар сельскагаспадарчых навук (1931), прафесар (1929), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), акадэмік АН БССР (1931). Сэмюэль Лускін (1881—1959) — амерыканскі кампазітарhttps://jewishbuffalohistory.org/a-z/luskin-samuel/
М Уладзімір Сяргеевіч Маёраў (нар. 1952) — беларускі палітык. Таццяна Барысаўна Марачкова (нар. 1966) — беларускі палітык. Рыгор Майсеевіч Муравін (1883—1969) — савецкі журналіст, рэдактарhttps://pravdasevera.ru/2017/11/12/60b0a0aab43ef52e7c673ac7.html Саламон Майсеевіч Муравін (1888—1938) — савецкі журналістhttps://centrasia.org/person2.php?st=1441708928#gsc.tab=0
Н Юрый Віктаравіч Назараў (нар. 1962) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 3 сакавіка 2020 года). Лайзер Бенцыянавіч Наймарк (1912—1994) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1982). Людміла Іванаўна Новікава (1921—2004) — савецкі і расійскі навуковец у галіне педагогікі, акадэмік АПН СССР.
П Ігнат Іванавіч Півуноўскі (нар. 1930) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1998). Уладзімір Паўлавіч Пушкін (нар. 1936) — беларускі архітэктар.
Р Леў Эмануілавіч Разгон (1908—1999) — рускі пісьменнік, крытык, праваабаронца. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А.Дз. Сахарава «За грамадзянскую мужнасць пісьменніка».
С Маргарыта Захараўна Савіцкая (нар. 1928) — беларускі жывапісец. Абрам Савельевіч Солун (1894—1978) — доктар сельска-гаспадарчых навук, прафесар. Заслужаны дзеяч РФhttps://ruspanteon.ru/solun-abram-savelevich/ Навум Савельевіч Солун (1893–1987) — доктар медыцынскіх навук, прафесарhttps://medconfer.com/node/14535
Т Алег Міхайлавіч Табанюхаў (нар. 1956) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.
Ф Марк Залманавіч Фрэйдзін (нар. 1932) — беларускі эканаміст, заслужаны эканаміст БССР, кандыдат эканамічных навук, прафесар.
Х Вера Валер’еўна Хітрук (нар. 1964) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне карэкцыйнай педагогікі (алігафрэнапедагогіка), тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі.
Ц Уладзімір Мікалаевіч Цімашэнка (нар. 1956) — беларускі вучоны ў галіне заатэхнікі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1999). Ігар Сяргеевіч Цітовіч (1917—1985) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1970), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972). Аляксандр Рымавіч Цыганаў (нар. 1953) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1996), прафесар (1997). Міхаіл Ільіч Цэйцін (1920—2018) — беларускі майстар спорту па акрабатыцы, заслужаны трэнер СССР (1961) і Рэспублікі Беларусь, суддзя міжнароднай катэгорыі.
Ч Марыя Ціханаўна Чайка (1929—1997) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991). Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1992).
Ш Ісак Веньямінавіч Шрагін (нар. 1927) — савецкі матэматык. Выкладчык Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Максім Барысавіч Шундалаў (нар. 1971) — беларускі фізік-оптык
Катэгорыя:Постаці Горак