Бяро́́зкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Бярозкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Юхнаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Асінавік, Вітунічы, Глінішча, Дубраўка, Забар’е, Запалле, Людвінава, Навасёлкі, Новае Запонне, Сафонаўка, Старое Запонне і Туменцы)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бярозкаўскага сельсавета 39 населеных пунктаў. 22 сакавіка 2016 года скасавана вёска Старое ЗапоннеРешение Докшицкого районного Совета депутатов от 22 марта 2016 г. № 67 Об упразднении сельского населенного пункта Докшицкого района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 957 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,2 % — беларусы, 0,9 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 692 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бягомльскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе