Ігар Георгіевіч Жук (нар. , г. п. Астрына, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 8-га скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 3 жніўня 1956 года ў пасёлку Астрына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».
Працоўную дзейнасць пачаў урачом-хірургам другой Плешчаніцкай раённай бальніцы Лагойскага раёна; працаваў асістэнтам, дацэнтам кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прарэктарам па вучэбнай рабоце, першым прарэктарам, рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Працаваў урачом-інтэрнам Мінскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-хірургам Плешчаніцкай другой раённай бальніцы Лагойскага раёна, асістэнтам, дацэнтам кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прарэктарам па вучэбнай рабоце, першым прарэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. 21 сакавіка 2022 года прызначаны рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэтаНовы віцэ-прэм’ер, дырэктары прадпрыемстваў і дыпламаты. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
Быў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў. Быў старшынём Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
Дэлегат IV, V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 6-га склікання. Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Член РГА «Белая Русь».
Узнагароды Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём «За працоўныя заслугі».
Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Занесены ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці.
Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання