Асацыяцыя кінакампаній (MPA, , першапачаткова: ) — амерыканская некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае найбуйнейшых кінавытворцаў, закліканая адстойваць іх бізнэс-інтарэсы і развіваць і распаўсюджваць кіно як бізнес і як мастацтва па ўсім свеце. З’яўляецца членам Міжнароднага альянсу інтэлектуальнай уласнасці.
Гісторыя У 1922 годзе кіраўнікі найбуйнейшых студый Галівуда (Paramount Pictures, 20th Century Fox, Loews, Universal Studios, Warner Bros., Columbia Pictures, United Artists і RKO Pictures) Сэмуэл Голдвін, Луіс Маер, Джэс Ласкі і Джозеф Шэнк арганізавалі сумесную арганізацыю: «Motion Picture Producers and Distributors Association of America», каб змагацца з дзяржаўнай цэнзурай у кіно. Першым прэзідэнтам асацыяцыі стаў .
Штаб-кватэра MPA знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Назва У 1945 годзе Асацыяцыя змяніла назву «Motion Picture Producers and Distributors Association of America» на «Motion Picture Association of America», а ў 2019 годзе на «Motion Picture Association» .
Дзейнасць Асацыяцыя вядомая ўласнай сістэмай пракатных рэйтынгаў фільмаў. Для вызначэння рэйтынгу MPA для кожнага канкрэтнага фільма ствараецца спецыяльная камісія, якая праглядае яго. Пасля прагляду і абмеркавання адбываецца галасаванне, падчас якога фільму прысвойваюць яго будучы рэйтынг.
У цяперашні час дзейнасць арганізацыі сканцэнтравана галоўным чынам на ахове аўтарскіх правоў і лабіяванні ўзмацнення жорсткасці заканадаўства ў гэтай сферы.
Асацыяцыя кінакампаній таксама праводзіць рэкламныя кампаніі, каб перашкаджаць пірацтву.
Міжнародная дзейнасць Па ўсім свеце Асацыяцыя кінакампаній дапамагае мясцовым праваахоўным органам змагацца з пірацтвам.
У свеце ёсць офісы MPA:
Канадская асацыяцыя дыстрыб’ютараў кінафільмаў (CMPDA) для тэрыторыі Канады, MPA EMA для Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі: MPA супрацоўнічае з Еўрапейскай супольнасцю для ўзмацнення кантролю над распаўсюджваннем парушанага кантэнту, MPA Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён: існуе праграма супраць распаўсюджвання парушанага кантэнту ў 14 краінах Азіі.
Члены асацыяцыі Зараз членамі Амерыканскай кінаасацыяцыі з’яўляюцца сем найбуйнейшых галівудскіх студый: The Walt Disney Company 20th Century Studios Warner Bros Universal Studios Paramount Pictures
Netflix
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Некамерцыйныя арганізацыі ЗША Катэгорыя:Кінематаграфічныя арганізацыі ЗША