Вуліца Дзяржынскага — вуліца ў мясцовасці Задзвінне горада Полацка.

Гісторыя Да 1938 года насіла назву Віленская. Пазней была перайменавана ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага.

Апісанне Вуліца працягнулася амаль на два з паловай кіламетры ад вуліцы Петруся Броўкі паблізу кругавога скрыжавання да вуліцы Юбілейнай непадалёк ад старога маста цераз Заходнюю Дзвіну.

Крыніцы

Катэгорыя:Вуліцы Полацка Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Фелікса Дзяржынскага