Trypophloeus asperatus spiculatus — падвід жукоў-слонікаў з падсямейства . Прадстаўнікі распаўсюджаны ад Заходняй Еўропы да Еўрапейскай часткі РасііІнфармацыя пра Trypophloeus asperatus spiculatus на сайце faunaeur.org . Кармавая расліна лічынак і дарослых жукоў — асіна.
Будова Дробныя жукі даўжынёй каля 1,5 мм. Пярэдняспінка — з плямай шматлікіх грудкоў і некалькімі зубчыкамі на пярэднім краі. Ад прадстаўнікоў блізкіх таксонаў адрозніваюцца адсутнасцю мікраскапічных паглыбленняў («кропак») паблізу задняга краю пярэдняспінкі. У самцоў на надкрыллях маюцца дзве пары кароткіх зубчыкаў.
Таксанамія Першае апісанне таксона было зроблена нямецкім энтамолагам Гансам Эгерсам па матэрыяле, сабраным каля Кланы (тэрыторыі сучаснай Харватыі). Пры гэтым аўтар палічыў новую групу самастойным відам роду — . У выніку больш позніх таксанамічных даследаванняў становішча гэтага таксона было перагледжана, і ў цяперашні час таксон разглядаюць у якасці падвіду ў складзе віду .
Катэгорыя:Караеды