Вуліца Кляшчова — вуліца ў мікрараёне Задзвінне горада Полацка.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя насіла назву Барысаглебская, бо вяла да Барысаглебскага манастыра.

Савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў Чырвоназнамённую.

8 студзеня 1969 года перайменавана ў гонар дзяржаўнага дзеяча БССР, першага сакратара абкама КПБ Полацкай вобласці ў 1946—1948 гадах, генерал-маёра Аляксея Яўхімавіча Кляшчова.

Сучасная вуліца не мае маста праз Бельчыцу і з’яўляецца тупіковай.

Забудова

№ 13 — Сярэдняя школа № 3.

Катэгорыя:Вуліцы Полацка