Міхаіл Паўлавіч Томскі (сапраўднае прозвішча — Яфрэмаў; , Колпіна — , Каралёў) — савецкі палітык і прафсаюзны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мяшчанскай сям’і. У кастрычніку 1904 года ўступіў у РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 года, падчас якой быў арыштаваны царскімі ўладамі і адпраўлены на 4 месяцы ў ссылку ў Томск, ад назвы гэтага горада Яфрэмаў ў наступстве узяў сабе псеўданім Томскі.

Пасля вяртання з ссылкі заняўся прафсаюзнай і партыйнай працай. Зноў арыштаваны ў 1911 годзе і асуджаны на 5 гадоў катаржных работ, вясной 1916 накіраваны на пасяленне ў Іркуцкую губерню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Томскі стаў членам Палітбюро ЦК РКП(б), у 1919 годзе ўзначаліў Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў.

У 1925 годзе сумесна са Сталіным, Бухарыным, Рыкаў выступаў супраць «Новай апазіцыі» Зіноўева і Каменева. У студзені 1929 Томскі разам з Бухарыным і Рыкавым выступіў супраць згортвання НЭП і фарсіравання індустрыялізацыі і калектывізацыі. Сталін абвясціў гэтую пазіцыю «правым ухілам» і Томскі быў зняты з пасады старшыні УЦСПС. У 1930 быў выведзены са складу Палітбюро. У жніўні 1936 года ў ходзе судовага працэсу «антысавецкага аб’яднанага трацкісцкага цэнтра», калі Зіноўеў і Каменеў сталі даваць паказанні аб датычнасьці Томскага, Рыкава, Бухарына да контррэвалюцыйнай дзейнасці, пракуратура СССР пачала расследаванне ў дачыненні да гэтых асоб. Даведаўшыся пра гэта, Томскі застрэліўся ў сябе на дачы ў Болшава (цяпер — Каралёў).

Спасылкі Мартыралог — Томскі (Наст. прозвішча — Яфрэмаў) Міхаіл Паўлавіч — Мемарыяльны Музей

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Палітычныя псеўданімы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Члены Палітбюро ЦК КПСС Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены УЦВК Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК СССР Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы Катэгорыя:Застрэліліся ў СССР Катэгорыя:Члены Выканкама Камінтэрна Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Дэлегаты V з’езда РСДРП Катэгорыя:Дэлегаты VIII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты IX з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты X з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XI з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XIII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XIV з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XV з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XVI з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XVII з’езда УКП(б) Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены Аргбюро ЦК УКП(б)