Васіль Пятровіч Вусік (нар. , Прусы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Кандыдат эканамічных навук.
Біяграфія Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграном), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).
Працоўную дзейнасць пачаў рабочым паляводчай брыгады саўгаса «Чырвоны сцяг» Старадарожскага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады, галоўным аграномам саўгаса «Чырвоны сцяг», намеснікам старшыні калгаса імя Жданава, старшынёй калгаса «Залужжа» Старадарожскага раёна. Займаў пасады першага намесніка старшыні Старадарожскага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыні Старадарожскага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Старшыні Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Старшыні калгасаў