Галоўная школа пажарнай службы () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Варшаве, якая рыхтуе афіцэрскія кадры для пажарнай службы, а таксама цывільных спецыялістаў у сферы супрацьпажарнай і грамадзянскай абароны.

Агульная характарыстыка Школа з'яўляецца дзяржаўнай тэхнічнай вышэйшай навучальнай установай, якае мае поўныя акадэмічныя правы і арганізацыйна падпараткавана Дзяржаўнай пажарнай стражы. Школа вядзе навучанне на ўзроўнях інжынера і магістра ў стацыянарнай і завочнай формах. У дзённай форме ў школе навучаюцца студэнты ў форме (курсанты) і цывільныя студэнты, завочна - толькі цывільныя студэнты. Курсанты на працягу ўсяго перыяду навучання пражываюць у казармах на тэрыторыі школы.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка школы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Варшава