Галоўная школа сельскай гаспадаркі ў Варшаве () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарча-прыродазнаўчага профілю з сядзібай у Варшаве.

Гісторыя Лічыцца найстарэйшым і найбуйнейшым падобным цэнтрам у Польшчы. Вытокі школы ўзыходзяць да 1816 года, калі быў створаны Агранамічны інстытут у вёсцы Марымонт (цяпер у варшаўскім раёне Бяляны).

У 1956 годзе рашэннем Савета Міністраў ПНР школа атрымала землі на Урсынаве, а таксама суседнія гаспадаркі Воліца, Натолін і Вілянаў, там былі створаны факультэты сельскагаспадарчай тэхнікі і харчавання чалавека (1973 год). Канчаткова перавесці кампус на Урсынаў было вырашана ў 2001 годзе.

Рэктарат універсітэта размешчаны ў гістарычным палацы, які належаў Юліяну Урсыну Нямцэвічу, які па сваёй функцыі называецца сёння "рэктарскім палацам".

Структура факультэт аграноміі і біялогіі факультэт ветэрынарнай медыцыны лясны факультэт факультэт садаводства і біятэхналогіі факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі факультэт тэхналогіі драўніны факультэт жывёлагадоўлі, біяінжынерыі і абароны жывёл факультэт харчовых тэхналогій факультэт харчавання чалавека факультэт эхналогіі вытворчасці эканамічны факультэт факультэт сацыялогіі і педагогікі факультэт інфарматыкі і матэматыкі

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Варшава