Георгій Віктаравіч Дашкевіч (нар. , Ельск Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (інжынер-электрык0, Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджарэканаміст).
Працоўную дзейнасць пачаў токарам саўгаса «Ельскі». Працаваў інжынерам-электрыкам, пасля службы ў радах Узброеных Сіл — тэхнолагам ельскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка». Быў начальнікам электрычных сетак Ельскага раёна, намеснікам старшыні і старшынёй Ельскага райвыканкама. Займаў пасады намесніка старшыні, першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама, галоўнага саветніка старшыні Гомельскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта