Дзё́рнавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дзёрнавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Цешкаўскага сельсавета (вёскі Вяжышча, Данілееўка і Ліхаўня)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Ельскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года ў склад Даўлядоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Асіпоўка, Вяпры і Надтачаеўка)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142). На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў. Тэрыторыя сельсавета моцна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вербавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Антонаўка, Бярозаўка, Вяжышча, Данілееўка, Дзёрнавічы, Ліхаўня і Новы Майдан.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе