Віктар Сяргеевіч Аверын (нар. , Магілёў) — беларускі навуковец і палітык. Доктар біялагічных навук.
Біяграфія Скончыў Маскоўскую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга ветэрынарную акадэмію імя К. І. Скрабіна, біяхімік.
Працаваў старшым лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута фізіялогіі, біяхіміі і харчавання жывёл, старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі № 2, намеснікам дырэктара па навуковай працы, выконваючым абавязкі дырэктара рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі», загадчыкам аддзела радыяцыйнай аховы навуковага аддзела дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навуковапрактычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека». Дырэктар рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі» ў горадзе Гомелі.
Займае пасаду дэкана біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыныhttps://biology-old.gsu.by/depts/bio.asp.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняАверин Виктор Сергеевич .
Аўтар больш як 160 навуковых прац, у тым ліку дзвюх манаграфій.
Узнагароды Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалямі «За супрацоўніцтва ў імя выратавання» Расійскай Федэрацыі, «За заслугі» II ступені Цэнтральнага Праўлення Агульнарасійскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Саюз „Чарнобыль“ Расіі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам "Юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», знакам «У памяць аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС» Прэзідыума Цэнтральнага Савета Саюза «Чарнобыль» РасііПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
2024 — Медаль «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі