Ганна Яраславаўна Дзмі́трыева-Ба́лаш (нар. , Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску. Вучылася ў 1972—1978 гадах творчай майстэрні В. Ф. Сумарава, скончыла ў 1987 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў Л. Міронавай, П. Семчанкі, Э. Жакевіча. Удзельніца мастацкіх выставак з 1987 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года, Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.

Творчасць Працуе ў галінах сцэнаграфіі, тэкстылю, лялечнага мастацтва і мадэліравання. Стварае аб’ёмныя тэкстыльныя кампазіцыі з выкарыстаннем тэхнік габелена, ціснення па скуры, вышыўкі, аплікацыі, калажа, жывапісу і інш.: «Цар-царыца» (1987), «Салавей і ружа» (1996), «Дзівосная краіна» (1997), «Раніца ў Венецыі», «Мурашыная каралева», тэкстыльныя кампазіцыі «Урок геаграфіі», «Развітанне славянкі» (усе 1990-я г.; з С. Даманавай), пано «Мой горад» (1997).

Мастак-пастаноўшчык тэлефільма «Пастка для зубра» (1992—1994), спектакля «П’ерэта» Л. Шніцэра і А. Блока (Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага, Мінск). Аформіла сцэнічныя касцюмы ансамблям «Харошкі», «Крупіцкія музыкі», «Камерата» і інш.

Творы знаходзяцца ў «Man Galery» (Бостан, ЗША).

Узнагароды Лаўрэат I рэспубліканскага конкурсу мадэльераў «Міла» (1994).

Сям’я У шлюбе з мастаком Аляксеем Дзмітрыевым.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў Катэгорыя:Мастакі-габеленісты Беларусі