Віктар Паўлавіч Бруцкі (, в. Белавуша, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.

Біяграфія Па адукацыі інжынер-суднабудаўнік. З 1983 па 2014 гады — дырэктар Пінскага суднабудаўнічага завода.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (на 2018 год).

Памёр 21 снежня 2020 года ў рэанімацыі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19Прощайте, наш корабел, созидатель и друг из Пинска — Виктор Бруцкий Ушел из жизни Виктор Павлович Бруцкий .

Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі» (2011)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» .

Літаратура Словы — бы смецце : гумарыстычная аповесць у навелах і гумарэсках / Віктар Бруцкі. — Баранавічы, 2018. Кто есть кто в Беларуси. — Минск, 1999.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Постаці Пінска Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19