Джон Філіп Абізаід (, , нар. 1 сакавіка 1951) — амерыканскі генерал ліванскага паходжання. У 2003—2007 гадах узначальваў Цэнтральнае камандаванне ЗША. У 2016—2018 гадах з’яўляўся саветнікам міністра абароны Украіны, а пасля прызначаны паслом ЗША ў Саудаўскай Аравіі.

Біяграфія Нарадзіўся 1 красавіка 1951 года ў Рэдвуд-Сіці, Паўночная Каліфорнія, ЗША. Абізаід, напалову араб па нацыянальнасці, вырас у каталіцкай сям’і. Продкі прыехалі ў Амерыку яшчэ ў XIX стагоддзі. Яго бацька, удзельнік Другой сусветнай, адзін выхоўваў Джона, пасля таго як маці хлопчыка памерла ад раку.

Адукацыя У 1973 годзе скончыў навучанне ў Ваеннай акадэміі ЗША ва Уэст-Пойнце, Нью-Ёрк; на базавых і прасунутых курсах падрыхтоўкі афіцэраў пяхотных палкоў; у штабным каледжы Узброеных Сіл (JFSC); і ваенным каледжы (U. S. Army War College Senior Fellowship) пры Гувераўскім інстытуце. Ён атрымаў ступень магістра гуманітарных навук у даследаванні Блізкага Усходу ў Гарвардскім універсітэце (Harvard University), а таксама вучыўся ў Іарданскім універсітэце ў Амане (University of Jordan, Amman) па праграме Джорджа Олмстэда (George Olmsted). Надаф Сафран (Nadav Safran), кіраўнік Гарвардскага цэнтра па Блізкім Усходзе, успамінаючы пра 100-старонкавую працу Абізаіда па пытаннях абароннай палітыкі Саудаўскай Аравіі, заявіў, што «гэта была лепшая праца за 30 гадоў яго практыкі ў Гарвардзе».

Ваенная служба Пасля ваеннай акадэміі ЗША атрымаў званне другога лейтэнанта пяхотнага палка. Ён пачаў сваю ваенную кар’еру ў 504-м парашутна-дэсантным палку 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі ў Форт-Брэг, Паўночная Караліна. Абізаід камандаваў 2-м і 1-м батальёнамі рэйнджараў падчас уварвання ў Грэнаду. Джон таксама камандаваў 3-м батальёнам 325-га палка ПДВ баявой групы ў Вічэнца, Італія, падчас вайны ў Персідскім заліве, і разгарнуў свой батальён у Паўночным Іраку, каб забяспечыць прыкрыццё для курдаў.

Яго брыгада знаходзілася пад камандаваннем 504-га парашутнага пяхотнага палка з 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Ён служыў памочнікам камандуючага 1-й бранятанкавай дывізіяй у Босніі і Герцагавіне. Пасля гэтага Абізаід служыў у якасці 66-га каменданта Ваеннай акадэміі ЗША ва Уэст-Пойнце, дзе яму ўдалося перамагчы дзедаўшчыну і абнавіць навучальны план. Пазней ён прыняў камандаванне 1-й пяхотнай дывізіі 'Big Red One' ў Вюрцбургу, Германія, ад Дэвіда Л. Грэнджэма (David L . Grange), а таксама ўдзельнічаў у аперацыі ў Іраку.

Пасля пачатку акупацыі Ірака і звяржэння Садама Хусейна, Абізаід прыняў на сябе камандаванне Цэнтральным камандаваннем ад Томі Фрэнкса. 20 снежня 2006-га было абвешчана, што генерал сыдзе ў адстаўку са сваёй пасады ў сакавіку 2007-га. Ён планаваў сысці на пенсію раней, але некаторы час працягваў несці службу. 16 сакавіка 2007-га Абізаід перадаў камандаванне адміралу Уільяму Фэлану.

Саветнік МА Украіны У верасні 2016 года, разам з брытанскім генералам Нікам Паркерам, прызначаны саветнікамі міністра абароны Украіны Сцяпана Палтарака. Іх прызначэнне адбылося ў рамках падпісання новага пагаднення аб абаронным супрацоўніцтве паміж Украінай і ЗША.

Пасол у Саудаўскай Аравіі 13 лістапада 2018 года прызначаны прэзідэнтам Трампам паслом ЗША ў Саудаўскай Аравіі.

Спасылкі РАДНИКОМ ПОЛТОРАКА СТАВ ЕКС-КЕРІВНИК КОМАНДУВАННЯ ЗБРОЙНИХ СИЛ США — REUTERS Экс-глава Центрального командования США станет советником Полторака Інтерв'ю з генералом Джоном Абізаїдом обговорення 11 вересня 2001 року http://www.westpointcoh.org/interviews/preparing-for-war-after-9-11 see also www.westpointcoh.org Interview with GEN(R) John Abizaid about his career on the West Point Center for Oral History http://www.westpointcoh.org/interviews/the-education-and-maturation-of-a-future-centcom-commander see also www.westpointcoh.org «West Point Association of Graduates Distinguished Graduate Award Recipient 2009» «Newsmaker: General John Abizaid» , Public Broadcasting Service, 4 березня 2004. John Abizaid bio at the Preventive Defense Project . «Centcom's Renaissance Man» , The Washington Post Paul de la Garza, «In Search of Ground Truth: CentCom chief Gen. John Abizaid crisscrosses the front lines to get intel on the war on terror….», St. Petersburg Times, 3 вересня 2006 "Abizaid plans to leave post in March Boston Globe, 20 грудня 2006 https://web.archive.org/web/20070518033522/http://www.tbo.com/news/metro/MGBQQ98JDZE.html

Катэгорыя:Генералы ЗША Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Паслы ЗША