Якаў Міхайлавіч Цукерзіс () — беларускі настаўнік, навуковец. Доктар біялагічных навук.
Біяграфія Нарадзіўся 24 кастрычніка 1909 года ў Ашмянах.
Скончыў Віленскую гімназію, у 1934 годзе — факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук Віленскага ўніверсітэта імя С. Баторыя. У 1939—1941 гадах працаваў завучам Ашмянскай сярэдняй школы (зараз — сярэдняя школа № 1), наладжваў навучанне на беларускай мове.
У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў энтамолагам у Туркменскай ССР. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе вярнуўся ў Ашмяны, з дапамогай мясцовых улад адрамантаваў будынак школы, у якой раней працаваў і які моцна пацярпеў падчас вайны, і 1 верасня 1944 года ў школе пачаліся заняткі. Працаваў дырэктарам школы ў Ашмянах у 1944—1954 гадах, адначасова быў дырэктарам Ашмянскага педагагічнага вучылішча.
У 1954—1960 гадах — інспектар Міністэрства асветы Літоўскай ССР.
Памёр 17 красавіка 1992 года ў Вільні.
Бібліяграфія Цукерзис Я. М. Биология широкопалого рака. — Вильнюс, 1970. — 203 с. Цукерзис, Я. М. Речные раки / Я. М. Цукерзис; ред. В. Л. Контримавичюс. — Вильнюс : Моксклас, 1989. — 142 с.
Крыніцы
Літаратура Звязаныя лёсам з Ашмяншчынай. Цукерзіс Якаў Міхайлавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 581. Цукерзіс Якаў Міхайлавіч (1909—1992) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2014. — С. 31.
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Постаці Ашмян