Напад на сінагогу ў Вене — тэрарыстычны акт з удзелам шматлікіх баевікоў, які адбыўся 2 лістапада 2020 года ў сталіцы Аўстрыі Вене на плошчы Шведэнплац блізу сінагогі Штадтэмпель. У выніку нападу былі забітыя па меншай меры восем чалавек, сярод іх адзін са злачынцаў, некалькі чалавек атрымалі раненні, сярод іх быў паліцэйскі. Гэта была першая скаардынаваная стральба ў Еўропе пасля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года і першая наогул пасля .

Падчас тэракту вызначыўся Усама Халед Джуда, 23-гадовы араб палесцінскага паходжання з Газы, які прама падчас перастрэлкі аказаў першую дапамогу параненаму аўстрыйскаму паліцэйскаму і выцягнуў яго з зоны стральбы, даставіўшы да машыны медыкаў. Камандаванне паліцыі Вены ўзнагародзіла замежніка ўзнагародай «Залатой паліцыі» ў знак прызнання яго смеласці ў выратаванні жыцця праваахоўнікаПалестинец спас австрийского полицейского во время перестрелки в Вене прошлой ночью // Голос Палестины (суполка «ВКонтакте»), 3 лістапада 2020 .

Катэгорыя:Лістапад 2020 года Катэгорыя:Падзеі 2 лістапада Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2020 года