Шарпі́лаўка (, ) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Сож. Уваходзіць у склад Шарпілаўскага сельсавета.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з канца XVIII стагоддзя, уваходзіла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала да маёнтка Гомель, дзяржаўная ўласнасць С. 339..

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Беліцкім павеце. Расійская імператрыца Кацярына II падарыла Гомель і Гомельскае староства ў вечнае спадчыннае валоданне расійскаму палкаводцу Пятру Румянцаву-Задунайскаму «для забавы».

У 1834 годзе ўласнасць графа Івана Паскевіча, у Хомінскай эканоміі Гомельскага маёнтка. Пасля 1861 года ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы была школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 ветракі, 2 крупарушкі, кузня, карчма. Дзейнічала народнае вучылішча, на 1907 год было 60 вучняў.

У 1908 годзе было 1108 дзесяцін зямлі, уласнасць шарпілаўскай сельскай грамады, была царква.

Найноўшы час У 1918 годзе землі былі ахоплены антыбальшавіцкімі выступленнямі С. 18.. У пачатку сакавіка 1918 года тэрыторыя тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Украінская Народная Рэспубліка, з дазволу немцаў на Гомельшчыне быў утвораны штаб украінскіх вайсковых фармаванняў Украінскай дзяржавы. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, занята Чырвонай Арміяй у пачатку студзеня С. 20.. 16 студзеня 1919 года бальшавіцкія ўлады забралі тэрыторыі ў склад Савецкай Расіі. У 1920 годзе на землях працягваліся антыбальшавіцкія выступленні С. 22..

У 1926 годзе ў Шарпілаўцы былі паштовы пункт, школа, лаўка. 6 снежня 1926 года тэрыторыя была перададзена з складу Расійскай СФСР у склад Беларускай ССР (другое ўзбуйненне БССР). З 8 снежня 1926 года цэнтр Шарпілаўскага сельсавета Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 года Гомельскага, з 10 лютага 1931 года Лоеўскага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Абарона краіны», былі 2 кузні, 2 ветракі, 2 конныя крупарушкі.

У Другую сусветную вайну з 25 жніўня 1941 года пад акупацыяй Германіі С. 31.. У часе акупацыі вёска была часткова спалена, забіта 29 чалавек. Вызвалена ў канцы верасня — пачатку кастрычніка 1943 года.

Спіс вуліц 40 год Кастрычніка 50 год Кастрычніка Маладзёжная Савецкая Цэнтральная

Насельніцтва 1788 год — 62 жыхары 1798 год — 73 жыхары 1811 год — 28 двароў, 95 жыхароў мужчынскага полу 1833 год — 97 рэвізскіх душ 1885 год — 109 двароў, 492 жыхары 1897 год — 147 двароў, 1021 жыхар 1908 год — 169 двароў, 1340 жыхароў 1926 год — 246 двароў 1959 год — 961 жыхар 2004 год — 280 двароў, 749 жыхароў 2009 год — 581 жыхар 2019 год — 479 жыхароў

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Другую сусветную вайну — .

Этнаграфія і археалогія У 1903—1904 гадах Шарпілаўку наведаў этнограф Вячаслаў Костка, які зрабіў фотаздымкі паселішча і жыхароў. Мова жыхароў Шарпілаўкі зафіксавана ў «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны» (1975—1982).

У пачатку XX стагоддзя было запісана гарадзішча паміж Шарпілаўкай і Хамінкай.

Вядомыя асобы Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў (1938—1991) — беларускі паэт і перакладчык. Іван Фёдаравіч Харламаў (1920—2003) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі

Крыніцы

Літаратура

 — С. 381.

Спасылкі

Катэгорыя:Шарпілаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна