«Пятля Прыхільнасці» () — беларускі пост-панк-гурт.
Гісторыя Гурт быў створаны ў 2004 годзе вакалістам Ільёй Чарапко-Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім на абломках папярэдняга праекта «Полипы». Паводле словаў І. Чарапко-Самахвалава, назву гурта ён узяў з савецкага антыалкагольнага плаката, які ўбачыў у паліклініцы.
У 2009 годзе выйшаў дэбютны альбом гурта «Всем Доволен», які быў выдадзены маскоўскім лэйблам «». Кружэлка атрымала вялікую колькасць станоўчых водгукаў у прэсе, у прыватнасці аглядальнік маскоўскага часопіса «» напісаў: «Першы альбом „Всем Доволен“ — найлепшая руская рок-кружэлка года». Аднак усе наступныя альбомы гурт палічыў за лепшае выдаваць сваімі ўласнымі сіламі.
22 лістапада 2020 года ў Мінску падчас «Марша супраць фашызму» быў затрыманы вакаліст і лідар групы Ілья Чарапко-Самахвалаў.
19 траўня 2023 года «Пятля Прыхільнасці» ўпершыню выпусцілі сінгл на беларускай мове. Свой наступны альбом гурт таксама плануе запісваць на беларускайhttps://vk.com/wall-1092823_14390?thread=14394&reply=14416.
Склад
Склад гурта па гадах
Удзельнікі Ілья Чарапко-Самахвалаў — вакал, тэкст (2004 — цяперашні час) Цімафей Савіцкі — бас-гітара, бэк-вакал (2004 — цяперашні час) Ваня Селішчаў — гітара (2007 — цяперашні час) Дзіма Паплаўскі — гітара (2008 — цяперашні час) Аляксей Тарасевіч — ударныя (2008 — цяперашні час)
Былыя ўдзельнікі Дзяніс Тарасенка — гітара Саша Прабху — гітара Арцём Залескі — ударныя
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы «Всем Доволен» (7 кастрычніка 2009) «Гипнопедия» (8 красавіка 2011) «Фобос» (10 красавіка 2013) «Мода и облака» (12 красавіка 2016) «Гул» (15 лютага 2019) «Не тот человек» (27 кастрычніка 2021) «Суперпазіцыя» (25 кастрычніка 2024)
Сінглы «Автоматизм» (30 верасня 2014) «Груз» (19 сакавіка 2016) «Вечеринка» (11 красавіка 2016) «Ты мог бы», кавер-версія песні группы «Кино» (22 чэрвеня 2017) «Минотавр» (13 кастрычніка 2017) «Цветок» (1 сакавіка 2018) «Лучшее завтра» (23 кастрычніка 2018) «Зелёный Коридор» (17 кастрычніка 2019) «Норма» (1 красавіка 2020) «Жыццё як жах» (19 траўня 2023) «Квант» (31 траўня 2024)
Зноскі
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Панк-рокавыя гурты Беларусі