Майсей Барысавіч Сокал (, г. Жмерынка, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1938).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую тэатральную студыю «Культур-ліга» (1924). Працаваў у Харкаўскім, з 1927 года ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі, дзе паставіў спектакль «Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема (1939; выконваў і галоўную ролю). З 1949 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1948 года.

Творчасць Выканаўца драматычных і характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся псіхалагічнай дакладнасцю і яркім вонкавым малюнкам.

Сярод значных роляў: Блазан («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Суддзя («» Лопэ дэ Вэгі), Том («» паводле Г. Бічэр-Стоу), Сілан, Рабінзон («», «» А. Астроўскага), Шпрых («» М. Лермантава), Якаў Трошын («Дзеці сонца» М. Горкага) і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі