__NOTOC__
18 лістапада — трыста дваццаць другі (трыста дваццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1095: Пачаўся Клермонскі Сабор, які быў скліканы Папам Урбанам II 1632: У друкарні Анджэя Гюнефельда ў Гданьску апублікаваны пераклад Бібліі на польскую мову. 1700: Адбылася Алькеніцкая бітва ў ходзе грамадзянскай вайны ў ВКЛ, Сапегі пацярпелі разгром ад рэспубліканцаў. 1738: Падпісаны Венскі мірны дагавор паміж Аўстрыяй і Францыяй. 1870: Першая афіцыйная лінія галубінай пошты адкрылася паміж Турам і Парыжам. 1881: Адкрыта парыжскае кабарэ «Чорны кот». 1918: Абвешчана незалежнасць Латвіі. 1918: У Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўраду (Дырэкторыі), уладу Вярхоўнага Правіцеля атрымаў адмірал А. Калчак. 1928: У мультфільме «Параходзік Вілі» на экране з’явіўся Мікі Маус. 1931: Завяршылася Хэйлунцзянская кампанія, серыя бітваў паміж войскамі Кітайскай рэспублікі і Японскай імперыі. 1956: Султан Мухамед V абвясціў пра заканчэнне французскага кантролю ў Марока.
Нарадзіліся 1584: Гаспар дэ Краер, фламандскі мастак 1768: Цахарыяс Вернер, нямецкі паэт і драматург 1882: Персі Уіндэм Льюіс, англійскі мастак, пісьменнік 1883: Язэп Лёсік, беларускі мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч, 2-і старшыня Рады БНР 1897: Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1902: Міхась Машара, беларускі паэт 1914: Олеў Эскала, эстонскі акцёр 1927: Эльдар Разанаў, савецкі кінарэжысёр 1931: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадскі і палітычны дзеяч 1931: Генадзь Мурамцаў, беларускі скульптар 1941: Хелга Данцбэрга, латвійская актрыса 1953: Алан Мур, брытанскі пісьменнік, сцэнарыст 1962: Кірк Хэмет, гітарыст гурта Metallica 1963: Сяргей Шыла, беларускі мастак-канцэптуаліст, дызайнер, спявак аўтарскай песні 1985: Элісан Фелікс, амерыканская лёгкаатлетка, шматразовая алімпійская чэмпіёнка
Памерлі 1170: Альбрэхт Мядзведзь 1844: Хасэ Ронда, аргенцінскі і ўрагувайскі ваенны дзеяч 1856: Міхаіл Варанцоў, расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч 1876: Нарсіс Дыяс, французскі мастак 1941: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік 1962: Нільс Бор, дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі (нар. 7.10.1885) 1976: Ман Рэй, французскі і амерыканскі мастак 1978: Любоў Янкоўская, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі 1989: Эдвін Лайнэ, фінскі рэжысёр 1991: Аляксей Фёдаравіч Трошнікаў, савецкі акіянолаг
Святкуюць : Дзень бітвы пры Вертрыерэ : Дзень абвяшчэння Латвійскай рэспублікі (Дзень Незалежнасці Латвіі) : Дзень Незалежнасці : Нацыянальны дзень (Дзень нараджэння султана Кабуса бен Саіда)
Л18