__NOTOC__
18 снежня — трыста пяцьдзясят другі (трыста пяцьдзясят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1529: На польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абрання каралём свайго сына Жыгімонта Аўгуста. 1842: Са складу Віленскай губерні вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам, з іх створана Ковенская губерня. 1865: Увайшла ў сілу 13-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая канчаткова забараніла ўсе формы рабства. 1882: Першыя тэлефонныя лініі злучылі гомельскі маёнтак князя Ф. Паскевіча з яго замкам, фабрыкамі і фальваркамі. 1917: У Мінску распачаўся Першы Усебеларускі з’езд. 1918: ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы пачало выдаваць у Мінску на польскай мове газету «Młot» (выходзіла да сакавіка 1926). 1943: Савецкія войскі ўвайшлі ў Васілевічы. 1956: Японія ўступіла ў ААН. 1965: У Мінску ўведзены ў строй самы буйны ў Беларусі малочны завод. 2005: На выбарах прэзідэнта Балівіі перамог Хуан Эва Маралес.
Нарадзіліся 1815: Эгран Лундгрэн, шведскі мастак і пісьменнік (пам. 23.12.1875) 1856: Джозеф Джон Томсан, англійскі фізік (пам. 30.8.1940) 1878: Іосіф Сталін, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч (пам. 1953) 1883: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі савецкі мастак (пам. 23.8.1968) 1892: Наэль Раквер, французскі акцёр 1928: Эдуард Загарульскі, беларускі гісторык, археолаг 1933: Ален Бард, амерыканскі хімік 1953: Пітэр Сарнак, матэматык 1953: Дэвід Чыперфілд, брытанскі архітэктар 1956: Бент Хамер, нарвежскі кінарэжысёр 1963: Брэд Піт, амерыканскі акцёр 1980: Крысціна Агілера, амерыканская спявачка 1992: Крыстэн Фолкнер, амерыканская велагоншчыца, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі 1442: П'ер Кашон, біскуп Бавэ (нар. 1371) 1542: Станіслаў Гаштольд, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч (нар. ~1507) 1753: Міягава Цёсюн, японскі мастак 1803: Іаган Готфрыд Гердэр, нямецкі філосаф (нар. 25.8.1744) 1829: Жан-Батыст Ламарк, французскі біёлаг (нар. 1.8.1744) 1935: Альбрэхт Антоні Радзівіл, палітычны дзеяч, шаснаццаты нясвіжскі ардынат (нар. 18.12.1885) 1969: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык (нар. 6.7.1905) 1971: Аляксандр Твардоўскі, рускі савецкі паэт (нар. 21(8).6.1910) 1995: Конрад Цузэ, нямецкі інжынер 2011: Вацлаў Гавел, чэшскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславакіі і Чэхіі (нар.5.10.1936) 2014: Вірна Лізі, італьянская актрыса
Святкуюць Міжнародны дзень мігранта Міжнародны дзень арабскай мовы Сусветны дзень сноўбордзінга Малдова: Дзень паліцыі Нігер: Дзень рэспублікі Расія: Дзень падраздзяленняў уласнай бяспекі органаў унутраных спраў Расіі
С18