Тур Ульвен (, Осла — , Осла) — нарвежскі паэт, пісьменнік, перакладчык.
Адзін з найважнейшых паэтаў нарвежскай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Яго раннія паэтычныя работы напісаны традыцыйным для мадэрнізму верлібрам пад моцным уплывам сюррэалізму, які ён пачаў перакладаць на нарвежскую мову. У пачатку 1980-х гадоў ён здабыў самастойны голас, самабытную па стылістыцы і тэматыцы манеру пісьма. У апошнія гады жыцця Ульвен пераважна публікаваў прозу. Быў узнагароджаны некалькімі прэміямі (Obstfelder prize, Hartvig Kirans prize). Скончыў жыццё самагубствам.
Катэгорыя:Паэты Нарвегіі Катэгорыя:Нарвежскамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Нарвегіі Катэгорыя:Пісьменнікі-самазабойцы Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі