Род войскаў (сіл) — складовая частка віду ўзброеных сіл дзяржавы, якая ўключае падраздзяленні, часці і злучэнні, якія маюць уласцівыя толькі ім асноўную зброю і ваенную тэхніку. Кожны род войскаў (сіл) мае характэрныя для яго баявыя ўласцівасці, прымяняе сваю тактыку і прызначаецца для выканання пэўных тактычных і аператыўна-тактычных задач. Да 20 стагоддзя існавалі тры роду войскаў: пяхота, кавалерыя і артылерыя (з 16 ст.). Са стварэннем у 20 ст. новай зброі, ваеннай тэхнікі і са зменай спосабаў вядзення бою і аперацыі з’явіліся новыя роды войскаў, а такі род войскаў, як кавалерыя, цалкам страціў сваё значэнне.
Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь можна вылучыць наступныя роды войскаў: механізаваныя войскі (мотастралковыя і танкавыя падраздзяленні) ракетныя войскі і артылерыя вайсковая супрацьпаветраная абарона вайсковая разведка войскі сувязі інжынерныя войскі войскі радыёэлектроннай барацьбы войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны авіяцыя радыётэхнічныя войскі
Літаратура
Катэгорыя:Ваеннае будаўніцтва