Уладзімір Георгіевіч Пятроў (нар. , ) — беларускі оперны спявак, Народны артыст Беларусі (2006).

Біяграфія Уладзімір Пятроў нарадзіўся 3 лютага 1956 года ў Чалябінску ў сям’е рабочых. Яго маці — Ганна Разганава ў 1948 годзе з Магілёўшчыны пераехала ў Чалябінск, дзе працавала на трактарным заводзе.

Уладзімір Пятроў у 20 год скончыў мантажны тэхнікум па спецыяльнасці «тэхнік-электрык», працаваў як і яго маці на трактарным заводзе дзе і трапіў у завадскі хор. Пасла службы ў арміі ва Уральскай ваеннай акрузе паступіў ва Уральскаю кансерваторыю (клас прафесара Б. Вінаградава)

З 1986 па 1992 працаваў у Омскім музычным тэатры

З 1992 па 1995 працаваў у Беларускім музычным тэатры і з 1993 саліст Вялікага тэатра БеларусіНародный артист Беларуси, солист Большого театра Владимир Петров хотел стать лесником, техником-электриком.

Жанаты, мае двух дзяцей і двух унукаў«Баритональное лицо» Большого театра Владимир Петров уже 30 лет на сцене.

Сын — Ілья Пятроў, старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна БДАМ.

Творчасць У рэпертуары: Яўген Анегін (Анегін), Саламея (Іаканаан), Іаланта (Роберт), Царская нявеста (Гразной), Рыгалета (Рыгалета), Аіда (Аманасра), Набука (Набука), Пікавая дама (Томскі, Ялецкі), Барыс Гадуноў (Рангоні), Хаваншчына (Шаклавіты), Алека (Алека), Дон Жуан (Дон Жуан), Трубадур (Граф дзі Луна), Дон Карлас (Радрыга дзі Поза), Травіята (Жэрмон), Баль-маскарад (Рэната), Макбет (Макбет), Мадам Батэрфляй (Шарплес), Багема (Марсэль), Тоска (Скарпія), Джані Скікі (Джані), Севільскі цырульнік (Фігаро), Паяцы (Сільвіё, Тоніа), Лючыя дзі Ламермур (Генрых Астан), Кармэн (Эскамільё), Сельскі гонар (Альфіа), Седая легенда (Кізгайла), Лятучы галандзец (Галандзец), Князь Ігар (Князь Ігар Святаслававіч, Князь Уладзімір Галіцкі).

Партыя саліруючага барытона ў кантаце «Карміна Бурана»

Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Народныя артысты Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чалябінску Катэгорыя:Выпускнікі Уральскай кансерваторыі