Малаяламская Вікіпедыя () — раздзел Вікіпедыі на мове малаялам. Быў запушчаны 21 снежня 2002 года. На 23 красавіка 2011 года утрымліваў 17 688 артыкулаў. Паказчык «глыбіні» раздзела роўны 302,9, гэта адзін з найбуйнейшых паказчыкаў сярод раздзелаў з памерам ад 10 000 да 1 000 000 артыкулаў.

Гісторыя Вікіпедыя на мове малаялам была створана па ініцыятыве студэнта Вінода Менона (Vinod Menon M.P.) 21 снежня 2002 года. На працягу наступных двух гадоў ён заставаўся ключавым аўтарам раздзелу, а сам падзел развіваўся даволі павольна. Амаль усе ўдзельнікі малаяламскай Вікіпедыі на той момант былі прадстаўнікамі народа малаялі, што жылі за межамі штата Кералы у Індыі, дзе жывуць большасць носьбітаў гэтай мовы. Развіццё раздзелу таксама абцяжарвала адсутнасць Унікод-стандарту для мовы малаялам.

Да сярэдзіны 2004 года Унікод і інструменты ўводу набываюць папулярнасць. Атрымлівае распаўсюджванне вядзенне блогаў на малаялам. Гэтыя прылады выкарыстоўваюцца і для працы ў Вікіпедыі. Такім чынам да снежня 2004 года колькасць артыкулаў дасягае 100. У сярэдзіне 2005 году назіраецца прыток удзельнікаў, а ў верасні 2005 года з’яўляецца першы адміністратар. Праз месяц ён становіцца бюракратам, і, такім чынам, і гэты раздзел становіцца самадастатковым ў плане кіравання.

Першым буйным СМІ, якія напісалі пра малаяламскую Вікіпедыю, стала штодзённая газета Mathrubhumi, якая напісала пра праект 2 верасня 2007 года ў рамках свайго Sunday SupplementSunday Supplement, Mathrubhumi, September 2, 2007. Гэта выклікала значную цікавасць да праекта, і павелічэнне колькасці ўдзельнікаў.

Па меры павелічэння колькасці артыкулаў рабіліся захады па павелічэнні якасці артыкулаў. Калі раздзел пераадолеў мяжу ў 10 000 артыкулаў 1 чэрвеня, шэраг друкаваных і онлайн-газет напісалі пра гэтаMathrubhumi print edition, June 1, 2009«ഇവിടെ ക്ലിക്ക് ചെയ്യുക» Kerala Kaumudi print edition 4th June, 2009Asianet News, June 1, 2009Siraj Newspaper, Print Edition, 3rd June, 2009, Page 5 , June 02, 2009 . 10 красавіка 2006 — 500 артыкулаў. Верасень 2006 — 1000 артыкулаў. 15 студзеня 2007 — 2000 артыкулаў. 30 чэрвеня 2007 — 3000 артыкулаў. 23 ліпеня 2012 г. — 25 000 артыкулаў Красавік 2013 — 30 000 артыкулаў. Снежань 2020 — 71 500 артыкулаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Раздзелы Вікіпедыі Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2002 годзе