Бітва за Дакто (, ) — агульная назва серыі баёў паміж падраздзяленнямі ўзброеных сіл ЗША і Паўднёвага В’етнама з аднаго боку, і Паўночнага В’етнама — з другога, якія адбыліся ў лістападзе 1967 года на Цэнтральным пласкагор’і Паўднёвага В’етнама.
Перадумовы Населены пункт Дакто () размяшчаўся ў цяжкапраходнай і маланаселенай мясцовасці недалёка ад в’етнама-лаоскай мяжы. Восенню 1967 года тут дзейнічала 1-я дывізія Арміі Паўночнага В’етнама. Наступленне было адной з аперацый у серыі так званых «пагранічных бітваў», закліканых адцягнуць амерыканскія падраздзяленні і ўвагу камандзіраў ЗША ад густанаселеных раёнаў краіны, якія былі мэтай будучага Тэцкага наступлення.
Ход 3 лістапада адбылося першае сутыкненне. У рамках аперацыі «Макартур» (MacArthur) каля Дакто была задзейнічана брыгада 4-й пяхотнай дывізіі ЗША, амаль уся 173-я паветрана-дэсантная брыгада, а таксама падраздзяленні паўднёвав’етнамскай арміі. Першыя два тыдні бітва характарызавалася серыяй кароткіх і разлютаваных баёў за кантроль над вышынямі ў асноўным паўднёвей і на паўднёвы захад ад Дакто. Своечасовая перакідка амерыканскіх падмацаванняў адыграла сваю ролю — паўночнав’етнамскія падраздзяленні пачалі адыход у Лаос, дзе маглі перагрупавацца і атрымаць папаўненніПа палітычных прычынах войскам ЗША было забаронена пераследваць праціўніка на тэрыторыі Камбоджы і Лаоса.. Адыход прыкрываў 174-ы полк, які заняў пазіцыі на вышыні 875 ля самай мяжы.
Штурм вышыні 875 амерыканскімі войскамі стаў самым кровапралітным эпізодам усёй бітвы. Батальён 173-й брыгады, які пачаў штурм 19 лістапада, панёс найцяжэйшыя страты. Пасля прыбыцця яшчэ аднаго батальёна, 23 лістапада вышыня была ўзята. Узяцце вышыні 875 лічыцца канцом бітвы за Дакто.
Вынікі Камандуючы войскамі ЗША і саюзнікаў у В’етнаме генерал Уільям Уэстморленд абвясціў пра перамогу ў бітве, хоць зыход баявых дзеянняў быў неадназначны. У гісторыі вайны ў В’етнаме бітва пры Дакто засталася менш прыкметнай, чым шмат у чым падобная бітва ў даліне Я-Дранг у лістападзе 1965 года, аднак па маштабнасці і лютасці пераўзыходзіла яеПа ацэнцы генерала Уэстморленд.. Паводле заходніх ацэнак, страты ЗША склалі 361 забітымі, Паўднёвага В’етнама 73 забітымі. Страты Паўночнага В’етнама склалі ад 1000 да 1664 забітымі.
Спасылкі Дэвидсон Ф. Б. Война во Вьетнаме (1946—1975) = Vietnam at War: The History 1946-1975. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 816.
Катэгорыя:Лістапад 1967 года Катэгорыя:Канфлікты 1967 года Катэгорыя:Бітвы і аперацыі В’етнамскай вайны Катэгорыя:Бітвы В’етнама Катэгорыя:Бітвы ЗША