2021 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі 14 студзеня — 14 лютага — рэтраспектыўная выстаўка жывапісу Яўгена Харытоненкі (1920 — 1998)Афіша выстаўкі «Яўген Харытоненка. Жывапіс. Да 100-годдзя з дня нараджэння» , НММ Рэспублікі Беларусь 28 студзеня — 28 лютага (працягнута да 16 сакавіка) — выстаўка жывапісу Паўла ХадаровічаПавел Хадаровіч : ФОТА (нар. 25.6.1987) «Мова рэчаў»Афіша выстаўкі П. Хадаровіча , НММ Рэспублікі Беларусь 4 лютага — 4 красавіка — выстаўка «Лёс мастака», прысвечаная 125-годдзю беларускага мастака Міхася Філіповіча, НММ Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі каля 150 твораў жывапісу, графікі, мелкай пластыкі з мінскіх музеяў і прыватных збораў, фотаздымкі і кнігі. з 5 лютага — рэтраспектыўная выстаўка твораў жывапісу, графікі віцебскага мастака Алега ПрусаваАфіша выстаўкі твораў Алега Прусава «Надпіс на адвароце», НММ Рэспублікі Беларусь 18 лютага — 21 сакавіка — выстаўка «Летапіс маіх дарог», прымеркаваная да 80-годдзя беларускага графіка Леаніда Марчанкі, НММ Рэспублікі Беларусь. 24 лютага — 21 сакавіка — выстаўка жывапісу «Служыць дабру», прысвечаная 100-гадаваму юбілею з дня нараджэння беларускага мастака Мікалая Валынца ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. 3 сакавіка — 4 красавіка — «Настальгія ці ўспамін пра будучыню» — сумесная выстаўка Ірыны і Анатоля Кузняцовых у арт-гасцёўне «Высокае Месца»belta.by «В Минске представили более 50 работ художников Ирины и Анатолия Кузнецовых». 1 красавіка — адкрыты Фестываль скульптуры «SculptFest» Беларускага саюза мастакоў — выставачны марафон, які праводзіўся на дзевяці арт-пляцоўках Мінска. Доўжыўся амаль увесь красавік, паказаны 120 твораў больш за 60 аўтараў з розных рэгіёнаў Беларусі. 1 красавіка — 11 красавіка — выстаўка цэнтральнага групавога праекта Фестываля скульптуры «SculptFest»Афіша выстаўкі ў рамках Фестываля скульптуры «SculptFest» ; Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск). 1 красавіка — 9 красавіка (фактычна) — рэтраспектыўная выстаўка «Разам» мастацкай суполкі «Пагоня», прысвечаная 30-годдзю ўтварэння суполкі; Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск)Афіша выстаўкі «Разам». 1 красавіка — 9 красавіка — выстаўка графічных твораў (пераважна акварэлі) «Аква/Арэлі» беларускага мастака Алеся Мары, Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск).Афіша выстаўкі Алеся Мары «Аква/Арэлі» На два дні раней закрылі выставу Алеся Марачкіна. з 8 красавіка — выстаўка жывапісу, прысвечаная памяці беларускага мастака Валерыя СідоркінаАфіша выстаўкі Валерыя Сідоркіна , Мазырскі аб’яднаны краязнаўчы музей. 28 красавіка — 16 мая — выстаўка станковага жывапісу і дэкаратыўна-прыкладных вырабаў з саломкі (скрынкі, хлебніцы, вазы, падносы, галаўныя ўборы) і лазы, беларускага мастака Аляксандра Грэся (нар. 21.5.1951) ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск)Афіша выстаўкі Аляксандра Грэся. 28 красавіка — 22 чэрвеня — мастацкая выстаўка «Старажытная Беларусь», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча, Нацыянальная бібліятэка БеларусіАфіша мастацкай выстаўкі «Старажытная Беларусь» . Куратар выстаўкі Мікола Купава. 12 жніўня — 6 верасня — выстаўка твораў Льва Лейтмана, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэнняАфіша выстаўкі Льва Лейтмана , НММ Рэспублікі Беларусь. 15 кастрычніка — 12 снежня — выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана ЛуцкевічаАфіша выстаўкі, прысвечанай 100-годдзю Беларускага музея ў Вільні , НММ Рэспублікі Беларусь. 29 кастрычніка — 28 лістапада — выстаўка «Аркадзь Астаповіч. Да 125-годдзя з дня нараджэння»Афіша выстаўкі Аркадзя Астаповіча , НММ Рэспублікі Беларусь.

З’явіліся 15 чэрвеня ва Ушачах усталяваны помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Аўтар помнікаў — беларускі скульптар Ігар Засімовіч (нар. 18.6.1966)У Вушачы паставілі помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну // svaboda.org 15 чэрвэня 2021. 17 снежня пасля рэканструкціі адкрыліся два будынкі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: выставачны корпус (будынак па вул. К. Маркса, 24) і рэстаўрацыйны карпус (будынак па вул. Кірава, 25). У выставачным корпусе 4 асобныя выставачныя залы агульнай плошчай 846 м² на 3–м і 4–м паверхах будынка; у рэстаўрацыйным карпусе плошча рэстаўрацыйных майстэрняў павялічылася з 810 м² да 1398 м².

Узнагароды 18 студзеня — скульптару Канстанціну Касцючэнку за стварэнне манумента «Брама памяці»Брама памяці ў мемарыяле Трасцянец ў мемарыяле «Трасцянец» прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за 2020 год. 26 лютага — мастак Ларыса Журавовіч (нар. 6.11.1965) узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі». 10 верасня — скульптар Уладзімір Слабодчыкаў атрымаў ганаровае званне народнага мастака Беларусі; скульптар Канстанцін Касцючэнка атрымаў ганаровае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі; старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык узнагароджаны медалём Францыска СкарыныУказ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2021 г. № 334. 25 кастрычніка — скульптар Аляксандр Фінскі атрымаў ганаровае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, мастак Уладзімір Ткачэнка (нар. 30.10.1948) узнагароджаны медалём Францыска СкарыныУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417.

Памерлі 1 студзеня — Ала Непачаловіч (нар. 23.12.1951), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1989Памерла мастачка Ала Непачаловіч // nn.by 1 студзеня 2021. 9 студзеня — Уладзімір ЛісавенкаУладзімір Лісавенка: ФОТА (нар. 24.7.1959), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар аўтарскага габелена, сябра Беларускага саюза мастакоў (1994) і Беларускага Саюза дызайнераў (1993)Памёр мастак Уладзімір Лісавенка // nn.by 9 студзеня 2021. 14 студзеня — Леанід Шчамялёў (нар. 5.2.1923), народны мастак БССР (1983), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1982)Памёр мастак Леанід Шчамялёў // nn.by 14 студзеня 2021. 20 студзеня — Барыс Забораў (нар. 16.10.1935), знакаміты мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1964 па 1979 ггПамёр мастак Барыс Забораў // nn.by 21 студзеня 2021. 1 лютага — Ларыса ГуставаЛарыса Густава: ФОТА (нар. 29.1.1947), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар класічнага беларускага габелена, сябра Беларускага саюза мастакоў (1994). 6 лютага — Віктар ЯўсееўВіктар Яўсеяў : Фота (нар. 1.2.1944), беларускі мастак — жывапісец і графік, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1972Паведамленне аб смерці В. Яўсеева. 7 лютага — Мікалай Казакевіч (нар. 1934), беларускі мастак — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1963Паведамленне аб смерці М. Казакевіча. 2 сакавіка — Ігар УласаўІгар Уласаў. Аўтапартрэт (нар. 10.2.1944), беларускі мастак — жывапісец, педагог, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994Паведамленне аб смерці І. Уласава. 25 сакавіка — Мікола НесцярэўскіМікола Несцярэўскі : Фота (нар. 31.3.1931), беларускі мастак, найбольш вядомы як майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1985. 3 ліпеня — Леў ГумілеўскіЛеў Гумілеўскі : Фота (нар. 31.10.1930), беларускі скульптар, народны мастак Беларусі, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1964. 31 ліпеня — Людміла Налівайка (нар. 13.12.1940), беларуская мастачка, мастацтвазнаўца, даследчык беларускай графікі 1920—1930-х гадоў. 26 кастрычніка — Уладзімір СытчанкаУладзімір Сытчанка : Фота (нар. 5.8.1951), беларускі мастак — графік і жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988Паведамленне аб смерці У. Сытчанкі. 5 снежня — Уладзімір РынкевічУладзімір Рынкевіч : Фота (нар. 29.10.1952), беларускі мастак — графік, акварэліст, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1991, кандыдат мастацтвазнаўства (1987)Паведамленне аб смерці У. Рынкевіча. 31 снежня — Васіль ШаранговічВасіль Шаранговіч : Фота 2000 г. (нар.1939), беларускі мастак — графік, народны мастак Беларусі, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1970.

Спасылкі Сайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага саюза мастакоў

Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь