«Блака́дны дзё́ннік» () — расійскі мастацкі фільм 2020 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі, вытворчасць кінастудыі «Сентябрь». Фільм расказвае пра першую, самую цяжкую блакадную зіму Ленінграда, у якую ад голаду памерла больш за ўсё людзей.

Прэм’ера фільма адбылася ў кастрычніку 2020 года ў межах , дзе фільм быў адзначаны галоўнай узнагародай — «Залатым святым Георгіем».

Сюжэт Люты 1942 года. Маразы пад мінус 30 градусаў, страшны голад, не працуе вадаправод і электрычнасць, транспарт стаіць, Ленінград завалены снегам і паралізаваны. Маладая жанчына, Вольга, ідзе пешшу праз увесь горад да свайго бацькі. Яна толькі што пахавала мужа і ўпэўненая, што хутка таксама памрэ ад голаду. Яна хоча ў апошні раз убачыць свайго тату, развітацца з ім і папрасіць у яго прабачэння. Гэты фільм — блакадная Адысея, дзе глядач разам з гераіняй праходзіць праз увесь горад, сустракае самых розных людзей, трапляе ў складаныя сітуацыі і бачыць, у якім стане знаходзіўся Ленінград і яго жыхары.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 9 кінаўзнагародамі і яшчэ 12 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2020 года Катэгорыя:Фільмы Расіі 2020 года Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы пра блакаду Ленінграда Катэгорыя:Фільмы Андрэя Зайцава