Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе партызанскага атрада імя В. М. Молатава (арганізаваны ў маі 1943). Дзейнічала на тэрыторыі Добрушскага, Веткаўскага, Церахоўскага раёнаў. 27 верасня 1943 года брыгада (771 партызан, два атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру дыверсійнай групы атрада імя В. М. Молатава Фёдару Якаўлевічу Кухараву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад Партызанскі атрад імя В. М. Молатава. Партызанскі атрад імя С. М. Будзённага.

Касандаванне Камандзір Іван Паўлавіч Крывенчанка (ліпень — верасень 1943).

Камісар Іван Міхайлавіч Гатальскі (ліпень — верасень 1943).

Начальнік штаба Пётр Фёдаравіч Захараў (ліпень — верасеь 1943).

Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Гомель — Бранск, Гомель — Жлобін, Гомель — Бахмач. У жніўні і верасні 1943 года ўдзельнічалі ў баях за ўтрыманне партызанскай зоны і выхад з акружэння ў час карных аперацый. У верасні 1943 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Добрушскага раёна.

Памяць У 1977 годзе ў вёсцы Харошаўка і ў 1980 годзе ў пасёлку Уборак Добрушскага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены стэлы.

Літаратура

Спасылкі Добрушская бригада им. И. В. Сталина

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе