Белару́ская вайсковая арганіза́цыя (БВА) — арганізацыя беларусаў-вайскоўцаў, створаная пры спрыянні Беларускага нацыянальнага камітэта.
Гісторыя 15 траўня 1917 года ў Менску была сфарміраваная Беларуская вайсковая арганізацыя, якая паставіла сваёй мэтай «злучыць ваенных беларусаў, што жывуць у Менску, як людзей аднаго краю, звычаю і мовы і маючых агульныя патрэбы, каб падрыхтавацца да Устаноўчага Сойму і выставіць там сваю праграму».
12 ліпеня 1920 года Беларуская вайсковая арганізацыя звярнулася да Цэнтральнай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны з дэкларацыяй у справе Беларускага войска.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:1917 год у Мінску Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1917 годзе Катэгорыя:Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі